Улада прадэманстравала яшчэ раз свой сапраўдны твар – яна ўмее размаўляць толькі з пазіцыі сілы, яна ня ўмее наладзіць дыялог з грамадствам, і ніколі ня ўмела. Хаця Лукашэнка казаў пра тое. што ёсць праява дэмакратыі, я не разганяю, хай людзі пратэстуюць, а яшчэ кажуць што недэмакратычная дзяржава... Усё гэта чарговая хлусня. Гэта была мірная акцыя пратэсту, і ўвесь час людзі, што былі на плошчы, гэта дэманстравалі.

Удзельнікі намётавага гарадка, гэтыя маладыя людзі, якія начавалі суткамі на марозе на Кастрычніцкім плошчы Мінска, зрабілі для Беларусі больш, чым некаторыя палітыкі за ўсё жыццё. Гэтыя гераічныя людзі абудзілі нацыю. Я ім вельмі ўдзячны.

Улада ізноў паказала свой сапраўдны твар, не вытрымаўшы іспыту дэмакратыяй. Зрэшты, першапачаткова не было ніякіх ілюзій на гэты конт. Цяперашняя ўлада не ўмее весці дыялог з грамадствам. Гэта пачатак яе канца. Яна вельмі спужалася акцыі 25 сакавіка. Палатачны гарадок быў моцным раздражняльнікам. Рэакцыя была вельмі нервовай. Да таго ж яны зразумелі, што паблажкі Еўропы ў ацэнцы выбараў усё адно не будзе. Ёсць вялікая верагоднасць, што ў суботу на Кастрычніцкую плошчу нас паспрабуюць не пусціць, але акцыя адбудзецца, як і было запланавана. 19 сакавіка народ не спужаўся правакацый, а цяпер тым больш не спужаецца.

Я думаю, што пратэст у грамадстве будзе толькі расці, ім не задушыць жадання свабоды.

milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0