Дзмітрыеў прыйшоў на Плошчу пасля збіцця Някляева на Нямізе.

Дзмітрыеў прыйшоў на Плошчу пасля збіцця Някляева на Нямізе.

Дзмітрыева арыштавалі разам з іншымі ўдзельнікамі Плошчы. Але ён агучыў па тэлебачанні падрыхтаваны спецслужбамі тэкст, і 3 студзеня яго адпусцілі на свабоду.

У інтэрв'ю Тамковічу Дзмітрыеў тлумачыць свае паводзіны моцным ціскам. У тым ліку і фізічнага характару, «але справа тут не толькі ва мне асабіста. Пад пагрозай знаходзілася мая сям’я. Мала, хто ведае, што мая будучая жонка таксама была арыштавана КДБ і правяла там цэлы дзень. Але гэта толькі «штрых».

«Якімі б ні былі прычыны майго ўчынку, гэта МОЙ учынак, — апраўдваецца Дзмітрыеў. — У тых абставінах я палічыў яго правільным. Няправільным з пункту гледжання ўсяго жыцця, але тады іншага выйсця не бачыў. Лічу слабымі тых людзей, якія спрабуюць знайсці для сабе нейкае апраўданне. Маўляў, гэта адбылося па адной прычыне, а тое — па іншай. Я прыняў СВАЁ рашэнне. Я не стаў ад гэтага горшым чалавекам. Як мне тады здавалася, тое, што тады зрабіў, я ПАВІНЕН быў зрабіць».

«Тое, што тады прагучала, нікому не пашкодзіла і не было накіравана ні на каго асабіста, — кажа Дзмітрыеў. — Па сутнасці, гэта быў паклёп на сябе самога».

Чаму ён пасля таго не сышоў з палітыкі? «Адказ просты: я веру ў тое, што раблю. Нармальны дэмакратычны палітык добра разумее, што ніколі не будзе любімым усёй нацыяй. Заўсёды будуць тыя, хто лічыць, што «ён усё сапсаваў». Галоўнае, каб твае выбаршчыкі бачылі паляпшэнне свайго жыцця. Усё астатняе, як кажуць, «мы перажывем…»

«Уладзімір Някляеў і каманда проста сказалі: «Нават і не думай, трэба працягваць працаваць дзеля нашай мэты, ісці далей», — кажа Дзмітрыеў.

«Я сёння захапляюся Змітром Дашкевічам, Міколам Статкевічам, Алесем Бяляцкім, якія знаходзяцца за кратамі і не ідуць ні на якія кампрамісы, — кажа Дзмітрыеў. — Гэтыя людзі могуць прыняць ТАКОЕ рашэнне». Але і сябе Дзмітрыеў зломленым не лічыць: «Я абараніў блізкіх, і гэта не зламала мяне, а зрабіла больш моцным, і мне не трэба ні перад кім апраўдвацца».

* * *

Прэзентацыя кнігі «Жыццё пасля кратаў» пройдзе на сядзібе Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3-39) 26 лютага а 18.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?