Камітэт Еўрапейскага парламента па грамадзянскіх свабодах прагаласаваў за праект абноўленага візавага пагаднення з Украінай.

Як чакаецца, украінскім журналістам, прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці, няўрадавых арганізацый і моладзі будзе прасцей атрымліваць візы для паездак у ЕС. Таксама для гэтых катэгорый асоб можа быць адменены візавы збор памерам 70 еўра. Украінцы, якія маюць біяметрычныя службовыя пашпарты, могуць быць вызваленыя ад неабходнасці атрымліваць віз для кароткатэрміновых паездак.

Еўрапарламент мае прагаласаваць па абноўленым візавым пагадненні ў сакавіку ці красавіку. Паводле дадзеных Камісіі, колькасць украінцаў, што наведалі ЕС, павялічылася на 33,8% паміж 2009 і 2011 гг. Грамадзяне ЕС наведваюць Украіну без віз з 2005 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?