Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Аляксандр Андрыеўскі распавёў пра задачы каманды ў Кубку Надзеі — суцяшальным турніры для клубаў Кантынентальнай хакейнай лігі, якія не трапілі ў плэй-оф [Кубак Гагарына].

«Мэты? Кіраўніцтва паставіла задачу выйграць Кубак Надзеі», — прыводзіць словы Андрыеўскага Goals.by.

У першым раўндзе, ¼ фіналу, «Дынама» згуляе з маскоўскім «Спартаком». Першыя два матчы пройдуць у Маскве 26 і 27 лютага. Матчы ў Мінску 2 і 3 (калі спатрэбіцца) сакавіка.

У пачатку сезона перад «Дынама» ставілася задача выйсці ў Кубак Гагарына і пераадолець адзін раунд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0