Аднапавярховая Беларусь: карэспандэнт наведаў эксперыментальны катэджавы пасёлак у Гродне

ці гатовыя Вы набыць такі дом за $80 тысяч?

У дзяржаўнай жыллёвай палітыцы вызначыўся калі не разварот, то, прынамсі, віраж. Эксперымент па стварэнні пасёлка з драўляных і панэльных каркасных катэджаў прызнаны ўдалым, таму масавае будаўніцтва прыватных адна- і двухпавярховых дамоў можа пачацца па ўсёй краіне.

Аднапавярховая Беларусь: карэспандэнт наведаў эксперыментальны катэджавы пасёлак у Гродне
Аднапавярховая Беларусь: карэспандэнт наведаў эксперыментальны катэджавы пасёлак у ГроднеАднапавярховая Беларусь: карэспандэнт наведаў эксперыментальны катэджавы пасёлак у ГроднеАднапавярховая Беларусь: карэспандэнт наведаў эксперыментальны катэджавы пасёлак у ГроднеАднапавярховая Беларусь: карэспандэнт наведаў эксперыментальны катэджавы пасёлак у ГроднеАднапавярховая Беларусь: карэспандэнт наведаў эксперыментальны катэджавы пасёлак у ГроднеАднапавярховая Беларусь: карэспандэнт наведаў эксперыментальны катэджавы пасёлак у ГроднеАднапавярховая Беларусь: карэспандэнт наведаў эксперыментальны катэджавы пасёлак у ГроднеАднапавярховая Беларусь: карэспандэнт наведаў эксперыментальны катэджавы пасёлак у ГроднеАднапавярховая Беларусь: карэспандэнт наведаў эксперыментальны катэджавы пасёлак у ГроднеАднапавярховая Беларусь: карэспандэнт наведаў эксперыментальны катэджавы пасёлак у Гродне

Высокія лабісты

Адным з ініцыятараў праграмы называюць намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрыя Семянкевіча. Некалькі гадоў ён займаўся развіццём камун і гарадоў Венесуэлы, а цяпер шчыльна заняўся стварэннем катэджавай Беларусі. «Павінны быць створаныя ўсе ўмовы, каб чалавек не сам, па 5—7 гадоў, будаваў дом, а мог атрымаць пабудаваны індустрыйным спосабам, фактычна гатовы да пражывання камфортны дом за год», — тлумачыў ён у інтэрв’ю «Камсамольскай праўдзе».

Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч падчас нядаўняга візіту ў Гродна пацвердзіў: доля індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва ў агульным уводзе жылля ў Беларусі мусіць павялічыцца да 40%.
Па ягоных словах, прадавацца будуць ужо гатовыя тыповыя катэджы. Чаргавікам гэтыя дамы будуць прапаноўвацца з правам пажыццёвага валодання зямельным участкам, а іншым беларусам — прадавацца праз аўкцыёны. Вярнуўшыся з Гродна, натхнёны Мясніковіч выступіў з прапановай: аднавіць выдачу валютных крэдытаў на будаўніцтва жылля. Гэта б дазволіла беларусам са стабільным заробкам паўдзельнічаць у стварэнні аднапавярховай Беларусі.

Аграгарадок у межах горада

Эксперыментальны пасёлак знаходзіцца ў Ласосне-3, гэта прыгарад Гродна. З цэнтра горада на машыне ехаць каля 10 хвілін. Аднак пра існаванне пасёлка ведае мала хто.
«Панэльны катэджны пасёлак? У прыгарадзе? Вы нешта блытаеце», — кажуць мясцовыя жыхары. Нарэшце знаходзіцца абазнаны чалавек: «Едзьце міма бальніцы, міма вайсковай часці, міма гаражоў. І там перад самым лесам пасёлак. Ні з чым не зблытаеце, ён як аграгарадок выглядае».

Мясніковіч паабяцаў за бюджэтныя грошы забяспечваць пасёлкі электрычнасцю і вадой, а таксама будаваць інжынерныя сеткі і гравійна-пясчаныя дарогі. Гравійка, мякка кажучы, у Ласосне дрэнная. Калі кола аўтамабіля правальваецца ў чарговую яміну, вырашаю рушыць далей пешшу.

Пасёлак выглядае нібыта дэкарацыі для фантастычнага трылера пра вымерлую Зямлю. Некалькі дзясяткаў падобных катэджаў — і ні душы.
Спытаць, ці па правільным адрасе я прыехаў, няма ў каго.

Уваходныя дзверы і шклопакеты на дамах яшчэ абматаныя цэлафанам. Праз вокны і напаўпразрыстыя дзверы можна ўбачыць чарнавое аздабленне катэджаў і нават паглядзець наскрозь, у вокны насупраць. Адзіная прыкмета, па якой можна адрозніць набыты дом ад нічыйнага, — хаця б сімвалічны плот вакол участка.

Ахвотных набыць свежапабудаваныя панэльныя і драўляныя катэджы ў пачатку 2011, калі ўпершыню ўзнікла прапанова, было небагата. Але неўзабаве ляснула дэвальвацыя. Курс даляра скакаў усё вышэй, прычым значна хутчэй за цэны «Гроднажылбуда». Грошы трэба было ўкласці хоць куды, таму гродзенцы і расхапалі эксперыментальныя хаткі.

«Каб у іх рукі адсохлі!»

Нарэшце перад адным з дамоў бачу мужчыну. Як высвятляецца, гэта гаспадар. Ён яшчэ не жыве ў Ласосне, а прыехаў на дробныя рамонтныя працы. У яго панэльны аднапавярховік.

Першае, што чую ад гаспадара на пытанне пра якасць дамоў, гэта праклён: «Каб у іх усіх рукі адсохлі!» Ён тлумачыць, што судзіцца з будаўнікамі больш за год. У падвале ягонага катэджа стаіць вада. «Патрабаваў, каб перарабілі падмурак», — кажа гаспадар. Гэтая праблема нібыта вырашаецца, але наперадзе наступныя. «Ды тут усё перарабляць трэба!» — разводзіць рукі ён. І сцены няроўныя, і з дахам не пашанцавала. Нараканняў няма хіба што на цеплыню ў доме. Зрэшты, пакуль катэдж не заселены, усіх праблем не ўбачыш.

Свой дом гаспадар набыў, па яго словах, «менш за $100 тысяч», але куплі, відавочна, не рады.

«Ці параілі б каму з сяброў пасяліцца па суседстве?» — «Ніколі!» — адразае ён.

На развітанне раюся, ці рэальна знайсці ў пасёлку хоць каго з жыхароў. «Адна пара жыве, — узгадвае ён і паказвае рукой. — Вось там, каля лесу».

З горада ў прыгарад

Адзіны заселены дом — драўляна-каркасны катэдж на паўтара паверха з мансардай.
Званю ў дзверы, і пад гучны брэх кішэннага сабачкі на парозе з’яўляецца гаспадар, які гасцінна запрашае на экскурсію па хаце. Тут няма залатых унітазаў ці плазмы з метровай дыяганаллю, але рамонт зроблены якасна і з густам.

На першым паверсе за перадпакоем знаходзяцца кухня, санвузел і вялікая гасцёўня з лесвіцай наверх. Гаспадыня тым часам глядзіць тэлевізар, каля якога ляжыць агромністая антэна. «Кабельнае тэлебачанне ў пасёлак яшчэ не працягнулі», — тлумачыць яна. «Затое электрычнасць, вадаправод — усё як у горадзе», — падхоплівае гаспадар.

Тэрытарыяльна пасёлак уключаны ў склад Гродна.
Бліжэйшая крама каапсаюза «Родны кут», дарэчы, за паўкіламетра, за запраўкай.

Падымаемся на другі паверх, тут яшчэ адзін санвузел і некалькі прасторных спальняў. З дзвюх з іх можна выйсці на балкон і палюбавацца краявідамі. Праўда, вакол бачныя толькі недабудаваныя такія ж катэджы. Продаж новых дамоў яшчэ працягваецца. Пачатковы кошт за мансардныя дамы на аўкцыёне складае $71 тысячу.

Першыя-лепшыя

У інтэрнэце многія наракаюць, што такія дамы халодныя, маўляў, у сценах утвараюцца шчыліны. Гаспадары катэгарычна адмаўляюць прэтэнзіі: «Мы на другім паверсе нават ацяпленне не заўсёды ўключаем, бо іначай аж горача робіцца». Знутры дом уцеплены мінеральнай вартай, звонку — 10-сантыметровым пенаполістыролам і, дадаткова з абодвух бакоў, абабіты стружкавай плітой.

«Як выйшла, што вы фактычна адзіныя на ўвесь пасёлак жывяце?» — «Людзі патроху робяць рамонт, пад лета многія будуць жыць, — прагназуе гаспадар і адразу ж прапануе: — Можа, варта было б прадаваць дамы ўжо з аздабленнем, хай і трохі даражэйшыя».

Немаладая пара расказвае, што набыла свой катэдж за $80 тысяч — прадалі кватэру ў Гродне і пераехалі ў прыгарад. «Такія дамы збіраюцца будаваць па ўсёй краіне. Ці параілі б перасяляцца ў катэджы знаёмым?» — «Якраз сёння да нас дзеці і сябры ў госці прыязджалі, — кажа гаспадар. — Паразважалі і ра-зам вырашылі, што гэта добрая справа».

Дорага і рызыкоўна

Вызначыцца, ці насамрэч эксперымент паспяховы, складана — ад пачатку будаўніцтва прайшло ўсяго два гады, таму ўсіх падводных камянёў не бачна.

Укласціся ў навінку ўласнымі грашыма рызыкуюць нямногія. Адштурхоўвае і кошт. $70-100 тысяч — гэта вялікія грошы, за якія ў любым месцы Беларусі, апроч Мінска, можна набыць ужо пабудаваны традыцыйным спосабам дом ці вялікую кватэру.

Разварот будаўнічай сферы ў бок каркаснікаў можа быць толькі пры спрыянні дзяржавы, напрыклад, з дапамогай крэдытавання.
Стаўкі па рублёвых крэдытах велічэзныя, але ёсць варыянт выдаваць грошы ў валюце. Гэта той рызыкоўны падыход, які Міхаіл Мясніковіч паспрабаваў пралабіраваць ва ўрадзе, аднак натыкнуўся на катэгарычную нязгожу старшыні Нацбанка Надзеі Ермаковай.

***

Што такое каркасны дом?

Гэта тэхналогія будаўніцтва, папулярная ў Заходняй Еўропе і Амерыцы ўжо некалькі стагоддзяў. Да галоўных перавагаў адносіцца таннасць. Квадратны метр базавай камплектацыі каштуе каля $450. Здзіўляе і хуткасць зборкі. «Дом-канструктар» вырастае за месяц. Сярод недахопаў — адносна нізкая цеплаёмістасць. Некаторыя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца ў каркасніках, могуць быць шкодныя для арганізма чалавека. Дый дамы, якія фактычна ўзлятаюць у паветра пры ўрагане, — гэта тыя самыя каркаснікі.

***

Асноўныя тыпы дамоў у Ласосне

Драўляны каркасны дом агульнай плошчай 120 м2. На першым паверсе тамбур (2,6 м2), прыхожая (4,8 м2), кухня (9,3 м2), санвузел (2,8 м2) з душавой кабінкай, гасцёўня (34 м2). На другім — калідор (8,6 м2), санвузел (9,6 м2) з ваннай, тры жылыя пакоі (10,4 м2, 13,8 м2 і 15,4 м2) і балкон (4,5 м2). Кошт — каля $70 тысяч.

Аднапавярховы панэльны дом агульнай плошчай 74 м2. Складаецца з гасцёўні (22,3 м2), дзвюх спальняў (13,7 м2 і 14,7 м2), кухні-сталовай (9 м2), санвузла (4,7 м2) і калідора.

***

Катэджы ад завода газетнай паперы

Каркасныя драўляныя і панэльныя дамы робіць не толькі «Гроднажылбуд». Напрыклад, філіял «Домабудаванне» ёсць на Шклоўскім заводзе газетнай паперы. Самая танная панэльная «Александрыя» плошчай 90 м2 каштуе $27 тысяч, самая дарагая панэльная «Альфа» плошчай 243 м2 — $70 тысяч.

А вось каркаснікі з клеенага бруса каштуюць ад $20 тысяч («Вікінг», 63 м2) да $150 тысяч («Каштан», 326 м2). Гэта цана складзенага набору будматэрыялаў для ўзвядзення. Кошт працы тут не ўключаны.

Ягор Марціновіч, Гродна—Мінск

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.
Ахвяраваць грошы на НН праз WebMoney
Ваша імя (неабавязкова):
Сума (WMB):
??? напiсаў(ла) 2 сакавiка 2013 у 17:19
Не жыццё, а сплашны бальшавіцкі экспермент, скора будзе ужо100 гадоў як ён доўжыцца. Калі нармальна жыць будзем?
мужык напiсаў(ла) 2 сакавiка 2013 у 17:34
І гэта ХХІ стагодзе? Гаўно дамы!
Тэрміналягічнае напiсаў(ла) 2 сакавiка 2013 у 17:37
Пасёлак, аграгарадок... Божухна, што за ардынская лексічная брыдота? Няўжо ў тутэйшая мове ўжо зусім выціснулі нармальныя традыцыйныя азначэньні невялікіх населеных пунктаў - селішча і вёска? Ці трэба прапагандаваць каляніяльную дурасьць праз НН? Зрэшты, як на радзіме гэтых словаў кажуць: "разруха не в клозетах, а в головах".
ласосна напiсаў(ла) 2 сакавiка 2013 у 17:41
За 80 тыс$??? Вар'ятня. Лепш кватэру на 15 паверсе. Ці калі б дамок такі быў з другога боку мяжы.. Але хачу сказаць, што мяне зачароўвала з дзяцінства гэтая назва Ласосна. З нейкім раем асацыяцыя заўсёды была.:-) Дамок каркасны не благі. Хоць не калгаснай планіроўкі, як тыя, што ўсе гэтыя гады па вёсках будавалі. А што зараз не шкоднае - наты з рознымі фікатарамі???
, напiсаў(ла) 2 сакавiка 2013 у 17:44
Чаму гаўно? Жывуць людзі зараз мала, так што норм. Мо тры пакаленні пражывуць.
белфлор напiсаў(ла) 2 сакавiка 2013 у 18:22
нормальный вариант. в любом случае, лучше, чем квартира в многоэтажке. в таких домах живут и американцы, и канадцы, и скандинавы, и еще много кто.
Zmicer напiсаў(ла) 2 сакавiка 2013 у 19:38
Панельны катэдж - гэта вельмі неэфектыўная і непрыгожая будыніна. Ужыванне панелей абмяжоўвае свабоду планіроўкі пакояў - бо панелі маюць модульныя памеры, з каторых толькі і можаце выбіраць - напрыклад шырыню пакояў 4 метры вы не атрымаеце - а будуць пакоі даўгія і вузкія як калідор, як ва ўсіх звыклых абрыдзеўшых шматпавярховых панельках. Аптымальныя суадносіны даўжыні і шырыні пакою ад аднаго да палутара а ў панельках суадносіны аж да двух (6 метраў даўжыня і 3 метры шырыня). І па цеплатэхнічных якасцях панелька не вытрымлівае крытыцы - па паказчыках зберажэння цяпла як мінімум у паўтары разы халадней чым сцены з іншых матэрыялаў (па ніжніх нормах). Наконт коштаў каркасных дамоў - яны падаюцца завышанымі - калі дом 120 квадрат каля 70 тысяч даляраў - атрымоўваецца каля 600 даляраў за квадрат - і гэта без аздобы. Лепш будавацца самім і не карміць цэлы натоўп людзей - бо на кожны рубель які ідзе на заробак будаўнікам яшчэ прыкладна ідзе на накладныя выдаткі і рубель на планавыя накапленні. + падаткі на усё (той жа ПДВ).
БГУшник напiсаў(ла) 2 сакавiка 2013 у 19:41
Не гатовы. Таму што ў Польшчы, 100 тысяч еўра, будзе каштаваць такі дом як у Драздах за лімон.
БГУшник напiсаў(ла) 2 сакавiка 2013 у 19:44
белфлор напiсаў(ла) 2 сакавiка 2013 у 18:22 нормальный вариант. в любом случае, лучше, чем квартира в многоэтажке. в таких домах живут и американцы, и канадцы, и скандинавы, и еще много кто. ---------------------------------------------------------------------------------------------- В ТАКИХ домах не живут американцы, канадцы и тем более скандинавы.
БГУшник напiсаў(ла) 2 сакавiка 2013 у 19:51
А все потому что "гаспадар" откровенный дурак, которого зомбировало местное тв. Взял неизвестно откуда деньги (скорее всего кредит) и купил также неизвестно что. Если хочешь что-то сделать хорошо, сделай это сам. В Минске нет ни одного нормального коттеджа, который строился на продажу, везде алкаши-холявщики, стройматериалокрады постарались замести следы своего воровства, поэтому так и получилось, что вместо 2 кирпичей ложили полтора.
Андрей напiсаў(ла) 2 сакавiка 2013 у 19:52
Сборные дома каркасные (деревянные) очень распространены в развитых странах, в той же Финляндии, например. Другое дело, что качество у нас хромает. Да и цена сильно завышена.
гаспадар напiсаў(ла) 2 сакавiка 2013 у 19:59
Гэтыя дамы не для гаспадара зямлі. Будуюць для плану і адчоту. Ці, каб толькі заманіць бяздомнаю рабсілу ў вёску. Гаспадар у такіх дамах жыць не павінен і жыць не будзе, не той час. Праблему сельскай гаспадаркі так не вырашым "таварісчі" і кітайцы нас карміць не будуць.
Maiak напiсаў(ла) 2 сакавiка 2013 у 20:03
Шпакоўні нагадалі, а так тысяч за 50-60 купіў бы, але гэта калі не хочаш губляць час на будаўніцтва. Усёж лепш гады 3-4 памучыцца і пабудаваць за гэтыя грошы дом самаму, цагляны або з блокаў і па ўласнай планіроўцы.
сведка напiсаў(ла) 2 сакавiка 2013 у 20:35
Maiak Ты ж учора на свае апошнія 50-60 купіў піва!
Эдвачка-Лукажэрка напiсаў(ла) 2 сакавiка 2013 у 20:38
Да японскіх лега-дамоў нам яшчэ шпарыць ды шкварыць. Іхныя дойліды сапраўды ствараюць дасканалыя рэчы, зь мінімалістычным, але ветлым інтэр'ерам, функцыянальныя і ў пагадзе з прыродай... Танныя матар'ялы + ідэя. Чаго вартыя паўкруглыя хаткі зь пенапласту! Пераняць няцяжка;) Але мы жывем у тэктанічна спакойнай зоне, але зь нястабільным надвор'ем. Таму панэлькі мусяць будавацца паводле мясцовага варыянту першаснай ідэі.
Э напiсаў(ла) 2 сакавiка 2013 у 20:56
Няхай зямлю чаргавiкам дадуць а яны самi пабудвацца змогуць былi б толькi каммунiкацыi
Driver напiсаў(ла) 2 сакавiка 2013 у 22:05
Такой дом в любом случае лучше чем квартира. Вот только цена завышена в 3-4 раза.
MK напiсаў(ла) 2 сакавiка 2013 у 22:39
>Driver напiсаў(ла) 2 сакавiка 2013 у 22:05 Езжай туда где "лучше", чего сидишь в городе?
Driver напiсаў(ла) 2 сакавiка 2013 у 23:16
to MK напiсаў(ла) 2 сакавiка 2013 у 22:39 не судите всех по себе. 11 лет назад я сменил квартиру в большом городе, на дом в маленьком.
Хачу купіць дом у селішчы каля гораду напiсаў(ла) 2 сакавiка 2013 у 23:44
За 80 тысяч баксаў такі дом бы не купіў. Для якасці якая прапануецца за шмат. За тысяч 30 баксаў купіў бы не думаючы. Нават за 40 купіў бы. За 80 - гэта не сур'ёзна. За 80 тысяч можна нармалёвую хату ў Літве альбо Польшчы купіць, нават з зямлёй, так навошта пераплочваць за такую халтуру, ды яшчэ каля Брэста.
адна'павярховая' напiсаў(ла) 2 сакавiка 2013 у 23:47
«ці гатовыя вы набыць такі..?» такі надпіс запрашальны.. і.. дзверы такія.. запрашальныя.. (фота 9/11(дзевяць.адзін-адзін)) нібыта ў магуЗін запрашаюць.. (нуу, паглядзіце, хто не зразумеў – дзверы, як у краме..) ламанулася.. нуу.. і дзе я цяпер? і дзе мой каментар?.. ну і хайсабенапісаны «иззопывым языком» дарэчы: «рэкамендацыі па абмеркаванні» (рэкамендацыі!! ўсяго толькі..) нічога не ўказ.ваюць, чым карыстацца у тэхнічным плане і ў якім аб’ёме.. а можа.. – не было б у лом буддаўнікам узяць калі-нікалі не толькі лупату-бульдозер-трахтар, але і алловак – і начарціць-абазначыць усе акалічнасці і падводныя камяні(кирпичи, як слушна заўважыў БГУшник) у поўным аб’ёме можа й не было п полнага разачараванія такога ад дамоў такіх..
1 напiсаў(ла) 3 сакавiка 2013 у 1:22
Каркасники — это самый грамотный и быстрый способ решения жилищной проблемы. Пока только мешает отсутствие квалифицированных исполнителей, а самое главное — предубеждения белорусов, для которых предел мечтаний газосиликатная колода, которую полночи прогревать нужно. Каркасники — самые теплые и энергоэффективные дома. Разумеется, если без дырок в стенах.
mirror напiсаў(ла) 3 сакавiка 2013 у 1:30
Няўжо на Беларусі няма ўласнай культуры будавання дамоў? Дом павінен быць драўляны, жывы, і стаяць не абы дзе. Без цэментных плотаў і суседзяў на адлегласці хіба 100-200м. А тут - звычайнае лайно.
ewq напiсаў(ла) 3 сакавiка 2013 у 8:31
80 ты уе за эту картонку бссровского производсва? вы в своем уме?
Ranger напiсаў(ла) 3 сакавiка 2013 у 8:38
Палова каментатараў разважаюць так, як быццам у іхнай кішэні ляжыць лімон баксаў. Зразумела, што ў дасканаласьці няма мяжы. Калі гэты дамок пад самым горадам - дык самым каштоўным там з'яўляецца зямля. Пад Менскам такія надзелы прадаюцца па 200 - 300 мільёнаў зайцоў. А меўшы рукі і імпэт і ўцяпліць можна, і прыбудаваць, і гараж з майстэрняй, і лазню паставіць. Таму для маладых - гэта найлепшы ў нашых абставінах варыянт.
inav напiсаў(ла) 3 сакавiка 2013 у 9:18
Асноуны недахоп каркаснiкау гэта усётакi кароткi век, 30-50 гадоу(з драуляным каркасам), плюсы-хуткасьць узвядзення i цана. Канкрэтна гэтыя завышаныя у цане разы у 2 цi 3.Будавау сам. зараз жыву. спадзяюся на мой век хопiць.праз 30 год будуць iншыя падыходы у гэтай справе, а хатку такую лёгка знесьцi ды вызвалiць пляц.
ля напiсаў(ла) 3 сакавiка 2013 у 11:39
За 80 тысяч можна нармалёвую хату ў Літве альбо Польшчы купіць, нават з зямлёй, так навошта пераплочваць за такую халтуру, ды яшчэ каля Брэста. .................. ласосна ля гродна
Лявон напiсаў(ла) 3 сакавiка 2013 у 12:55
>inav напiсаў(ла) 3 сакавiка 2013 у 9:18 амаль !00 гадоў усё мешае нешта, смех ...
антилукашист напiсаў(ла) 3 сакавiка 2013 у 14:52
уже даже в России строят дома из сэндвич-панелей по этой технологии построена вся Америка, западная Европа, Скандинавия Дома собираются за 1-2 недели а мы экспереминты делаем
Partyzanka напiсаў(ла) 3 сакавiка 2013 у 15:36
Я толькі не разумею, чаму пры такой колькасці зямлі людзей шчэмяць ледзьве не на голаву адзін аднаму. Няма сэнсу жыць за горадам, калі ў цябе няма свайго сада прыгожага, хоць якога агарда, выхаду да якога возера ці з выглядам на прыгожы пейзаж хаця б. Чаму людзі пераязджаюць з гарадскога гета ў прыгараднае гета? Гэта нейкі постмадэрн проста. Як лагер бежанцаў. Я абедзвюма рукамі за хоць якое будаўніцтва, з часам прыйдуць грошы, наладзіцца лагістыка, недзе патаннее, з'явіцца выбар, з'явіцца густ. Але ўжо зараз, напачатку, можна пазбегнуць памылак, з-за якіх потым будзе яшчэ адно пакалечанае пакаленне людзей. У чалавека павінна быць свая зямля, чалавеку павінна быць камфортна, утульна, прыгожа. На гэтых фота я ўбачыла пакуль што толькі будоўлю. Жадаю людзям, якія ужо жывуць у такіх дамах, абжывацца як лепей, але трэба шукаць новыя падыходы да самога ўкладу жыцця.
Дзяркач напiсаў(ла) 3 сакавiка 2013 у 21:45
Partyzanka напiсаў(ла) 3 сакавiка 2013 у 15:36 =================================== Навошта Вы агучылі гэтую прапанову! Шчас бальшавічкі ўхопяцца за яе і яшчэ гэтак на год 50 новыя эксперыменты наладзяць. Калі ж жыць будзем па людску?
Шэры напiсаў(ла) 4 сакавiка 2013 у 2:49
Главный недостаток "финских домиков" это их недолговечность. Раньше это были просто доски и стекловата между ними. Таких домов много по Беларуси. Через какое-то время стекловата сползает и дом становится холодным. Сейчас, конечно, технологии шагнули далеко вперёд, но суть осталась та же: 25 лет и под снос. Ну да а из чего у нас люди строят "для себя"? Из газосиликтного блока, стройматериала для туалетов и сараев? Так это ещё более печальный вариант.
wars напiсаў(ла) 4 сакавiка 2013 у 17:02
To strasznie drogo. Domy bardzo liche. Na Florydzie w USA mieszkanie z dwoma sypilniami około 100 m kwadratowych można kupić za 20 do 30.000,00 dolarów.
Максим Дизайнер 2 ласосна напiсаў(ла) 4 сакавiка 2013 у 21:55
"Але хачу сказаць, што мяне зачароўвала з дзяцінства гэтая назва Ласосна. З нейкім раем асацыяцыя заўсёды была.:-) " Зато сейчас она у 90%-в молодежи будет ассоциироваться с фразой "лососнуть тунца"
Максим Дизайнер 2 Driver напiсаў(ла) 4 сакавiка 2013 у 22:01
"Такой дом в любом случае лучше чем квартира. Вот только цена завышена в 3-4 раза." А вот и местные "эксперты" подтянулись. 80/4=20. Тяга беларусиков к халяве часто обретает масштабы просто запредельной наглости. Студент, за 20 тысяч ты сможешь купить дом только в своем агрогородке, откуда ты приехал. Под Минском не в 3, не в 4, даже в 2 раза с таким метражом и плнировкой + земля ты ничего не найдешь. Про твои любимые Польшу и Литву я вообще молчу.
Шэры напiсаў(ла) 5 сакавiка 2013 у 11:53
Народ просто сам стройкой не занимался, не знает что один только пустой участок в пригороде будет стоить от 10-15 тыс. А сколько стоит подвести коммуникации: газ, воду, электричество, канализацию, телефон (кстати у опрошенных в статье хотелось бы спросить, зачем им кабельное если "zala" это то же самое и почти по той же цене). Установить счётчики, сделать все документы. Уже 20 тысяч набежит, а мы еще до строительства дома в подсчётах и не дошли. Вот вам и "за 20 тыщ во флориде". Один только газовый котёл под 1000 баксов стоит. Столько же трубы и радиаторы. В наших широтах картонный домик без отопления не прокатит.
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтр: падлічыце, колькі будзе...

не бачу сімвалы
Галоўнае
Дашлі сваю навіну
Усе навіны
Курсы валют
24.11 НБ РБ
USD 10780
EUR 13520
RUB 235
PDF-версія
24
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
Гарачыя тэмы
«Заданні з алімпіяды па расейскай мове не змагла выканаць ніводная з настаўніц»  30 Вы таксама лічыце, што школьныя веды існуюць толькі на паперы?
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
Сістэма Orphus RATING ALL.BY