У ноч на нядзелю кампанія маладых людзей у легкавым «Пежо» сабралася на возера Нарач.

Нецвярозы кіроўца, набліжаючыся да Т-падобнага скрыжавання, праявіў няўважлівасць і не збочыў налева або направа, а вылецеў проста ў кювет.

Не прышпілены рамянямі бяспекі кіроўца атрымаў траўмы і быў змешчаны ў раённую бальніцу. Тры нецвярозыя пасажыры таксама былі шпіталізаваныя, аднак збеглі з лякарні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?