Ізраільскія вайскоўцы заяўляюць пра паспяховае выпрабаванне новай сістэмы перахопу ракет, створанай для процідзеяння патэнцыйным пагрозам з Ірана і Сірыі.
Распрацаваная сумесна з ЗША сістэма «Страла-3» выкарыстоўвае спадарожнікі для выяўлення балістычных над зямной атмасферай.
Задача новай сістэмы — знішчэнне ракет высока над Зямлёй для скарачэння рызык ад ядзерных або хімічных боегаловак, якімі могуць быць аснашчаны гэтыя ракеты.
«Страла-3» — элемент супрацьракетнай абароны Ізраіля, якая ўключае ў сябе сістэму «Жалезны купал». Апошняя выкарыстоўвалася для перахопу запушенных з сектара Газа ракет падчас нядаўняга абвастрэння ізраільска-палестынскага канфлікту.
Бі-Бі-Сі
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ