«Паўстанцы» — першая беларуская настольная гульня, у якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863 года і зрабіцца знакамітай гістарычнай асобай (Каліноўскім, Урублеўскім, Мураўёвым і інш.) альбо простым беларусам і ўплываць на ход паўстання.

Гульня пабудаваная найперш на зносінах паміж людзьмі, абмеркаванні і выказванні сваёй пазіцыі. Падманваць, хлусіць, па-майстэрску блытаць прысутных і бязлітасна забіваць суперніка — права кожнага ўдзельніка. Гульня-мадэляванне паўстання 1863 года зробленая цалкам на беларускай мове, удзел могуць браць ад 6 да 20 чалавек.

Ініцыятыва стварэння гульні належыць маладому гарадзенцу Антону Янкоўскаму і дызайнерцы Настассі Лукашковай.

Прэзентацыя гульні адбудзецца:

28 лютага ў Гародні ў 18.00 у мастацкай галерэі «Крыга»;

2 сакавіка ў Мінску ў 18.00 у кнігарні «ЛогвінаЎ».

На прэзентацыях вас чакае падрабязны аповед пра cтварэнне гульні, магчымасць упершыню пагуляць і набыць яе для ўласнага карыстання, а на сталічнай імпрэзе — яшчэ і карысныя прызы-сюрпрызы ад грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Стваральнікі запрашаюць далучыцца да афіцыйнай суполкі гульні ўкантакце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?