У прыватнасці, скасоўваецца ўпраўленне ўнутраных спраў на транспарце МУС, яго функцыі і колькасць перадаюцца галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мінгарвыканкама і упраўленням унутраных спраў аблвыканкамаў.

На базе галоўнага ўпраўлення аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС прадугледжваецца стварыць Дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці.

Міністр унутраных спраў надзяляецца асобнымі новымі паўнамоцтвамі, у прыватнасці правам ствараць пры МУС грамадскую раду, зацвярджаць палажэнне аб гэтай радзе і яе персанальны склад, а таксама права зацвярджаць Правілы прафесійнай этыкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Акрамя таго, аптымізуецца дзейнасць шэрагу падпарадкаваных МУС і тэрытарыяльным органам унутраных спраў арганізацый аховы здароўя.

Указ уступае ў сілу з 1 красавіка 2013 г., за выключэннем некаторых пунктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?