На вечарыне будзе магчымасць атрымаць кнігу гісторыка Міхася Чарняўскага, які памёр 20 студзеня. Кнігу ён жадаў выдаць перад смерцю.

***

У 154-старонкавае ілюстраванае навукова-папулярнае выданне, каторае выйшла ў 2006 годзе ў віленскім выдавецтве «Наша будучыня» накладам ў 200 асобнікаў, увайшлі дакументы і матэрыялы пра дзейнасць мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падзем’я ў 1948–1950 гадах і яго кіраўніка, нязломнага змагара супраць таталітарызма за свабоду і незалежнасць Беларусі Расціслава Лапіцкага (01.09.192827.10.1950), забітага сталіністамі.

Апошняй воляй Міхася Чарняўскага было перавыданне зборніку матэрыялаў і дакументаў пра маладзёвы паваенны супраціў. Навукоўца паспеў завяршыць працу над другім выданнем кнігі, але не дачакаўся яго выхаду. І Алесь Мазанік, да якога ў свой час звярнуўся Чарняўскі з просьбай перавыдаць зборнік, давёў справу да канца.

Ахвяраванні за кнігу пойдуць ў падтрымку сям’і Міхася Чарняўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?