27 лютага 2013 у Таварыстве беларускай мовы (Румянцава, 13) а 17.00 мае адбыцца ўрачыстая вечарына: адкрыццё выставы твораў жывапісу мастакоў суполкі «Пагоня» Беларускага саюза мастакоў Алеся Цыркунова, Генадзя Драздова ды Міхася Карпука. Выстава прысвечаная 150-годдзю паўстання і 175-гадоваму юбілею правадыра гэтага паўстання ў Беларусі і Жамойці Кастуся Каліноўскага. Распавядзе аб падзеях таго гераічнага часу Язэп Янушкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0