Як паведамляе сайт uvd.brest.by, у баранавіцкую міліцыю звярнуліся два пенсіянеры — гаспадары лецішчаў. Адзін з іх апроч ванны таксама пазбавіўся рукамыйніка, які стаяў у двары дома. Кошт скрадзенага агулам склаў больш за 600 тысячаў рублёў.

Міліцыянты вылічылі, што крадзеж учыніў 23-гадовы беспрацоўны жыхар Баранавічаў. Частку скрадзенага ўжо знайшлі, але злодзея пакуль не затрымалі.
За прысваенне пенсіянерскай сантэхнікі яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?