Інжынер з Гродна Ігар Адасік з паменшанай мадэллю Старога замка. Фота tutgrodno.com

Інжынер з Гродна Ігар Адасік з паменшанай мадэллю Старога замка. Фота tutgrodno.com

Два гады таму інжынер з Гродна Ігар Адасік стварыў з паперы паменшаную мадэль Старога замка. Праца заняла ў яго паўгода. На гэтым ён не спыніўся і праз год з’явілася мадэль замка ў Геранёнах.

«А потым Ігар зрабіў папяровую мадэль замка Вітаўта для свайго дзіцяці», — расказвае гісторык Дзмітрый Кіенка. Ён і прапанаваў Ігару Адасіку рабіць такія цацкі для іншых дзяцей.

«Робім камплекты, у якія ўваходзіць мадэль замка і магніцік з яго выявай. Каштуе камплект 30 тысяч», — кажа Дзмітрый.

Тым, хто зацікавіўся, можна звяртацца па тэлефоне +375 29 352 07 52 (vel), або напісаць на e-mail: [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?