Сёння, 26 лютага, у Вене прайшло лёсаванне стадыі 1/8 фіналу гандбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Мінскае «Дынама» згуляе на гэтай стадыі з македонскім «Металургам». «Дынама» маглі трапіцца таксама нямецкія «Фленсбург» і «Кіль».

Матчы пройдуць у перыяд з 13 па 17 сакавіка і гульня ў адказ з 20 па 24 сакавіка. Першая гульня адбудзецца ў Мінску.

Нагадаем, што ў групавым турніры «Дынама» заняла 3-е месца.

Іншыя пары 1/8 фіналу: «Барселона» — «Сількеборг», «Веспрэм» — «Адэмар», «Віве» — «Пік», «Гамбург» — «Цэле», «Кіль» — «Чэхаўскія Мядзведзі», «Берлін» — «Атлетыка», «Фленсбург» — «Гарэнье».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?