Міністр спорту Расіі Віталій Мутко лічыць эканамічна нявыгадным і марным для спорту стварэнне аб’яднанага футбольнага чэмпіянату Расіі і Украіны.

— Падманлівая мэта, нічым не пацверджаная як са спартыўнага, так і з эканамічнага пункту гледжання, — прыводзіць «Інтэрфакс» словы Мутко. — Сродкі, якія плануецца ўкласці ў расійска-ўкраінскі чэмпіянат, не акупяцца і на 15 адсоткаў.

Раней дырэктар арганізацыі «Аб’яднаны чэмпіянат па футболе» Валерый Газаеў паведаміў, што бюджэт расійска-ўкраінскай лігі плануецца ўстанавіць на ўзроўні 1 мільярда еўра. Аўтаномная некамерцыйная арганізацыя «Аб’яднаны чэмпіянат па футболе» была ўтворана 26 снежня 2012 па ініцыятыве шэрагу клубаў расійскай прэм’ер-лігі. 18 лютага ў Маскве адбылося пасяджэнне арганізацыі, на якім была агучана канцэпцыя прапанаванага турніру.

Плануецца, што ўпершыню аб’яднаны чэмпіянат пройдзе ў сезоне-2014/15, у ім возьмуць удзел 18 каманд — па 9 наймацнейшых клубаў ад Расіі і Украіны па выніках нацыянальных чэмпіянатаў-2013/14 [Беларусь у чэмпіянат пакуль не клікалі — НН].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?