Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 лютага 2013 года склала 9 млн. 462,4 тыс. чалавек. За студзень гэтага года яна скарацілася на 1,4 тыс. чалавек.

Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, у студзені 2013 года ў краіне нарадзіліся 10.266 дзяцей, што на 1.527 дзяцей больш, чым у студзені 2012 года, памёр 12.491 чалавек, або на 1.126 чалавек больш. Натуральныя страты насельніцтва склалі 2.225 чалавек.

У студзені 2013 года ў параўнанні са студзенем 2012 года колькасць зарэгістраваных шлюбаў павялічылася на 21,8%, колькасць разводаў зменшылася на 24,3%. За згаданы перыяд на 1.000 шлюбаў прыпадала 578 разводаў, у студзені 2012 года — 930 разводаў.

Міграцыйны прырост у студзені 2013 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года павялічыўся на 28,3% і склаў 820 чалавек. Станоўчае сальда міграцыі зменшыла натуральныя страты насельніцтва на 36,9% (у студзені 2012 года — на 24,3%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?