Мадэльер Аляксандр Варламаў прайшоў магнітна-рэзанансную тамаграфію (МРТ), з-за якой перапынялася судовае пасяджэнне, паведаміла БелаПАН крыніца, блізкая да судовага працэсу. Разгляд справы Варламава ў судзе Ленінскага раёна Мінска працягнецца 27 лютага.

Абвінавачваны ў карупцыйных злачынствах мадэльер яшчэ на першым пасяджэнні 4 лютага звярнуўся да суда з просьбай даць магчымасць прайсці па наяўных паказаннях МРТ, аднак на той момант неабходныя дакументы з СІЗА яшчэ не паступілі. Чакалася, што гэту працэдуру Варламаву ўдасца прайсці 15 лютага, аднак гэтага не адбылося.

Зараз працэс па справе Варламава, якую суд Ленінскага раёна разглядае ў Доме правасуддзя, знаходзіцца на стадыі допыту пацярпелых — мадэлей і іх бацькоў, дызайнераў і г.д.: тых, хто вучыўся ў вядомага мадэльера, выязджаў разам з ім на паказы за мяжу. Большасць з іх не лічаць сябе пацярпелымі і адмаўляюцца ад фінансавых прэтэнзій да Варламава, некаторыя кажуць пра тое, што паказанні следству давалі над націскам.

***

У якасці пацярпелых па справе праходзяць больш як 350 чалавек, сведак — больш як 800.

Варламаў абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 209 (махлярства ў асабліва буйным памеры), ч. 3 арт. 210 (крадзеж у буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), ч. 2 арт. 211 (прысваенне маёмасці), ч. 1 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў), ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса. Ён быў зняволены пад варту 20 мая 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?