Беларусы, якія ў 2012 годзе наведвалі Балгарыю па турыстычнай, гасцявой, бізнес-візе або як уласнікі нерухомай маёмасці, могуць з 15 лютага па 31 снежня 2013 года атрымаць шматразовую кароткатэрміновую візу тэрмінам на 1 год.
Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Згодна з балгарскім заканадаўствам віза для кароткатэрміновага знаходжання выдаецца іншаземцу, які ўязджае ў краіну аднаразова, двухразова або шматразова, тэрмінам знаходжання да 90 дзён на працягу кожных шасці месяцаў з даты першага ўезду. Шматразовая віза тэрмінам да аднаго года можа быць выдадзена іншаземцу пры ўмове, што ў папярэднім годзе ён атрымаў візу для кароткатэрміновага знаходжання і гэта віза была выкарыстана ў адпаведнасці з законам аб уездзе і знаходжанні ў Рэспубліцы Балгарыя, а таксама пры наяўнасці падстаў для хадайніцтва аб выдачы шматразовай візы.

Пры гэтым названая магчымасць не распаўсюджваецца на малалетніх і непаўналетніх дзяцей, якія едуць у Балгарыю без бацькоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?