Выдаткі бюджэту на гэта за тры гады выраслі у 3,2 разы. А, напрыклад, выдаткі КДБ толькі ў 2,6 раза.
Я таму заўсёды параўноўваю гэта са спецслужбамі, што ў
Цяпер сачыце за рукамі. Тэндары дзяржаўных «культурных» закупак, магчыма,
Вось ад імя Міністэрства культуры закупляюць ялавічыну, чорны хлеб і іншае падобнае для… заапаркаў.Заапаркі — таксама відовішча! А яшчэ ў маёй краіне гэта называецца «фінансаваннем культуры». Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў выдаткоўвае на музычныя інструменты (барабаны, дуда, жалейка і іншае) суму, параўнальную з патрэбнай для куплі, напрыклад, культурнай кураціны для Гродзенскага заапарка.
Культура ў рэгіёнах — гэта тры баяны для аддзела культуры Столінскага райвыканкама, два баяна — Мазырскаму аддзелу культуры.Наваполацкі музычны каледж прыглядаецца да чорнага раяля. Шыкуе.
Аддзел культуры Браслаўскага райвыканкама купляе 4 тысячы кніг для бібліятэкі. Спіс літаратуры не прыкладаецца.Можа гэта і да лепшага. Таму што аддзел культуры Гродзенскага райвыканкама цікавіцца такімі вось «кніжнымі навінкамі»: Марыніна, Карэцкі, Топаль, Данцова, Акунін…
Данцова «ў рамках дзяржзаказу» — гэта норма.
Кніг на мове там няма наогул. Але ў гэтым спісе нейкім чынам Уліцкая. Яшчэ Гродзенская абласная навуковая бібліятэка ім.
А аддзел культуры Гарадоцкага райвыканкама заклапочаны купляй… дроў. Трэба ім 450 кубоў на 95 млн руб. Усё гэта таксама фінансаванне культуры.Больш, чым выдаткі на спецслужбы, так.
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета ставіць «Шчаўкунка». 2,4 мільярда рублёў на «тэхнічнае забеспячэнне пастаноўкі спектакля» — касцюмы, заслоны, кандэлябры, падушкі і іншае… Гэта будзе грандыёзная пастаноўка. Тым часам аддзел культуры Наваполацкага гарвыканкама мае патрэбу ў паслугах па дэратызацыі (знішчэнні грызуноў). 2,5 мільёна рублёў на вайну з пацучыным каралём — нешта ў гэтым таксама ёсць…
Хоць і дровы ж могуць спатрэбіцца для пастаноўкі «Бураціна».