Казімір Малевіч. Аўтапартрэт.
Вокладка кнігі Ігара Малевіча.
Казімір Малевіч. Чорны квадрат.
Казімір Малевіч. Касец.
Казімір Малевіч. Раніца пасля завеі.
Разважанні гэтыя будуць з нагоды з’яўлення ў нашай інтэлектуальнай прасторы кніжкі Ігара Малевіча «Узыходжанне на крыж лёсу», прысвечанай сусветна вядомаму мастаку, нашаму земляку Казіміру Малевічу.
Я наўмысна падкрэсліваю — земляку, таму як асноўная ідэя, змест гэтай кнігі — вяртанне імя Малевіча нашаму народу.І не толькі імя, але і яго спадчыны, якая з розных прычынаў, часам авантурна, апынулася за межамі Беларусі. Пра ўсё гэта ёсць у тэксце Ігара Малевіча, адкуль мы зможам даведацца, што сам аўтар вучоны, дыпламат, пісьменнік з роду капыльскіх Малевічаў. Так, так! З тых каранёў, адкуль пайшоў і Казімір.
Першая мая асабістая сустрэча з Ігарам адбылася ў пазамінулым годзе ў Палацы мастацтва, на маёй персанальнай выставе.
Калі Ігар паведаміў мне, што рыхтуе кніжку пра свайго знакамітага сваяка Казіміра, я не стрымаўся: «То вы так падобны на свайго продка!»Прырода рэхам адгукнулася на генатыпе майго субяседніка, як бы падавала ўсім нам сігнал, візуальнае пацверджанне, хто такі Казімір, чый ён і адкуль.
І мне ўспамінаюцца тыя часы, калі мы, жменька мастакоў, літаратараў у Мінску, у раёне вуліцы Замкавай, у творчай майстэрні Міколы Паўлоўскага, пры заштораных вокнах, каб не дай Божа, хто не ўгледзеў нашую групоўку, адзначаліБыло гэта ў 1978 годзе. Асноўны даклад пра жыццё і творчасць мастака прачытаў усім прысутным Тодар Копша (Рыгор Яновіч), вядомы ў асяроддзі мінскіх масткоў як авангардыст, непрымірымы праціўнік сацрэалізму.100-гадовы юбілей Казіміра Малевіча.
Імя Малевіча і ягоны «Чорны квадрат» тады былі — што чырвоная ануча перад ашалелай бычынай.А ў асяроддзі прылашчаных уладай мастакоў, забранзавелых сацрэалістаў, імя Казіміра лепей было не згадваць — здзічэла накінуцца як на пракажонага.
І тым не менш, тэкст даклада Тодара Копшы быў надрукаваны ў газеце «Голас Радзімы», дзякуючы Валянціне Трыгубовіч, якая працавала тады ў рэдакцыі вышэйназванага выдання. Цэнзура паблажліва аднеслася да гэтага. «Голас» прызначаўся для замежнага чытача. Хай увесь свет ведае, што і мы не лыкам шытыя: памятаем, ведаем, шануем… А ў саўковым балоце на афіцыйным узроўні ніхто і не заікнуўся, каб адзначыць юбілей Майстра.
Не дужа шмат чаго змянілася і па сёння.Нашыя мастацтвазнаўцы як і раней, у бальшыні сваёй абслугоўваюць «родных народных» правільных, «прыязных ва ўсіх адносінах». Глядзіш, нешта і перападзе небаракам — недакусак з панскага стала. Ды і з сённяшніх мастакоў многія самахоць апынуліся пад капытом рэжыма і з задавальненнем яго абслугоўваюць. Свой канфармізм апраўдваюць катэгарычна — мы
Дзясяткі гадоў далдоняць пра асобны будынак сучаснага мастацтва… Глуха як у танку. А колькі за гэты час збудавалася лядовых палацаў, гатэляў… Ці не на кожнай вуліцы Мінска — казіно…Іншыя арыенціры ў нашых ягамосцяў. Не разбярэш, якія з іх традыцыйныя, а якія — не.
Жыццё мастака Казіміра Малевіча, ягоны лёс і пакуты яшчэ раз пацвярджаюць — няма прарокаў у сваёй Айчыне. І толькі калі імя ягонае засвяцілася на сусветным Алімпе, калі ягоныя творы пачалі прадавацца з аўкцыёнаў за недасяжныя для нас кошты, нешта зварухнулася ў свядомасці людзей.
Хаця і сёння ад шараговых, маладасведчаных і нават адукаваных «культурнікаў», узгадаваных на падножным корме савецкіх ідэолагаў, можна пачуць прымітыўнае: «А што вам Малевіч… І я такі чорны квадрат намалюю. Дай толькі палатно, чорную фарбу і лінейку». Забываюць пры гэтым, што той, хто ідзе ўслед другім, не можа быць першым.
Малевіч быў першым, хто адчуў неабходнасць новага мастацтва на пераломе новага стагоддзя. Мастацтва сугучнае глабальным пераменам і адкрыццям у навуцы, тэхніцы, псіхааналітыцы.У сваіх супрэматычных палотнах, большасць з якіх створаныя на Шаркаўшчыне ў 1914 годзе (быў прызваны ў царскую армію на бойню Першай сусветнай) ён як бы апярэдзіў свой час. Зазірнуў у будучыню.
Водгулле ягонай творчасці, як і ягонага паслядоўніка Эль Лісіцкага, мы можам адчуць у нашай сталіцы, варта толькі апынуцца на плошчы Незалежнасці. Перад нашымі вачыма паўстане магутны канструктыўны будынак Дома ўрада архітэктара Лангбарда.Супрэматызм эпохі Казіміра Малевіча. Дарэчы, у першых эскізах праекта архітэктара перад будынкам павінен быў паўстаць манумент абстрактнай канструкцыі, нешта накшталт вежы Татліна, а не помнік Леніну.
Ідэям, «важдзям» рэвалюцыйных зменаў пачатку ХХ стагоддзя былі проста неабходныя духоўныя апосталы, творцы… «Мы наш, мы новый мір построім»… А
як толькі ўсталявалася дыктатура пралетарыята на бяскрайніх прасторах былой царскай імперыі і на трон успёрся «хам», усё перавярнулася дагары нагамі.Віцебская школа
Мастацкі тэхнікум ператварыўся ў
Мой тагачасны педагог Валянцін Дзежыц згадваў, што пасля адыходу мастакоў Віцебскай школы яшчэ заставалася нешта з палотнаў у сховах тэхнікума.
«Мы тады, — дзяліўся ўспамінамі Дзежыц, — перапісвалі іхнія палотны, незразумелыя нам квадраты ды ромбікі. Адмочвалі іхнюю мазню».Мастак Мікола Тарасікаў расказваў мне, што частка архіва Эль Лісіцкага (тамака былі эскізы Малевіча) трапіла ў ягоныя рукі.
«У акупаваным Мінску нямецкі афіцэр невядома па якой наводцы знайшоў мяне і выкупіў гэтыя творы», —распавядаў Тарасікаў. Ішло зацятае паляванне за спадчынай Малевіча, ягонай школай.
Амаль дэтэктыўны эпізод пададзены на старонках кнігі Ігара Малевіча: нямецкі дэсант прызямляецца ў ваколіцах Віцебска з мэтай авалодаць творамі мастака,фактычна абрабаваць краязнаўчы музей…
«Расперазаныя снапы, сплывае спадчына і памяць»… — напісаў некалі паэт Алесь Разанаў. Як не забыцца? Як узнавіць у памяці, што не ўбераглі? Вярнуць спадчыну… Кніжка Ігара Малевіча — як папярэджанне нам, сённяшняму пакаленню.
А колькі нашых мастакоў, творцаў незаслужана забытых, не заўважаных у ценю сумнеўных куміраў? Другія ж народы дбаюць, каб тых, каго Божанька адарыў пацалункам, надзяліў талентам, былі незабытыя, ушанаваныя.
Часам бываю ў Польшчы, Германіі, заўважаю, як шмат друкуюцца і з’яўляюцца ў продажы альбомы, каталогі іх сучасных мастакоў.Нешта з гэтага і нам перападае. З апошніх у руках маю шыкоўны альбом Алеся Родзіна, выдадзены ў Берліне.
Ці дачакаемся ад дзяржавы і мы такога стаўлення да нашых творцаў тут, на Радзіме?А хочацца, каб парупіліся і ў кнігарнях з’явіліся альбомы «Іван Рэй», «Аляксей Нятрухна», «Тодар Копша», «Уладзімір Хмызнікаў», «Мікола Цудзік», «Леанід Давыдзенка»…
А перадусім — фаліянт «Казімір Малевіч і яго школа». Не пашкадаваць фінансаў на добрую справу. Адзін раз прапусціць Дажынкі, куды цяперака ўвальваюць працоўныя грошы.Адзняць дакументальны фільм пра жыццё і творчасць Казіміра Малевіча і ягоны Капыль, адкуль ён родам.
Я ўжо не кажу пра мастацкі фільм. Матэрыял да сцэнару — кніжка «Узыходжанне на крыж лёсу» Ігара Малевіча.