Абарона кіроўцы, які задавіў хлопчыка каля СШ № 23 у Мінску, абскардзіла ў касацыйным парадку прыгавор суда Фрунзенскага раёна, паведамілі ў пракуратуры Фрунзенскага раёна сталіцы.
Раней у інтэрнэце паведамлялася, што падсудны прыгавор абскарджваць не наважаны.
Нагадаем, 15 лютага кіроўца аўтамабіля «Поршэ-Каен» Андрэй Забабура, які 13 лістапада мінулага года задавіў трэцякласніка СШ № 23 Уладзіслава Грудзева каля школы, раённым судом быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні. 38-гадовы дырэктар прыватнай фірмы прызнаны вінаватым на падставе арт. 317, ч. 2 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).
Як паведамілі ў раённай пракуратуры, у асуджанага новы адвакат.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ