Маладец.
Чырвона-зялёная Белоруссия.
Якая ж Belorussia ды без трактара?
Дзве душы беларуса.
Гары яно агнём!
А вы б набылі цішотку з КДБ?
Падарунак для беларускіх татараў.
Вытворцы сувеніраў прадбачаць кітайскія перспектывы Беларусі?
Заслаўская царква і хатынскі мемарыял «пераехалі» ў Мінск.
Гадуем беларусаў.
З Маркам Шагалам замаўлялі?
Для сяброў і прыхільнікаў Партыі БНФ.
Легендарнай перамозе над шведамі ў Солт-Лэйк-Сіці прысвячаецца.
І трошкі афіцыёзнага гламуру.
Больш сувеніраў з беларускімі матывамі глядзіце тут.
Амерыканская стартап-кампанія Zazzle.com, якая некалькі год таму пачала вырабляць прадукцыю з беларускай нацыянальнай і афіцыйнай сімволікай, пашырыла свой беларускі асартымент.
Кампанія па-ранейшаму выпускае прадукцыю з «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сцягам. Разам з тым, вырасла колькасць тэмаў: напрыклад, выявы Мірскага замка, Марка Шагала, назвы і гербы беларускіх гарадоў.
Значна вырасла і колькасць афіцыёзных матываў, некалькі разоў трапляецца слова «Белоруссия», а таксама кліентам прапануюцца цішоткі з сімволікай беларускага КДБ і выявамі Лукашэнкі з подпісамі «Маладзец» і «Ненавіснікі могуць ненавідзець».
Да палітычнай прадукцыі можна далучыць цішоткі з сімволікай Партыі БНФ.