28 лютага ў Маскве пройдзе чарговае пасяджэнне Групы высокага ўзроўню Рады міністраў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, удзельнікі пасяджэння плануюць разгледзець пытанні падрыхтоўкі пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, фінансавання будаўніцтва Беларускай АЭС, балансы паліўна-энергетычных рэсурсаў Саюзнай дзяржавы на 2013 год і іншыя актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

Беларускую дэлегацыю на перамовах узначаліць сустаршыня Групы высокага ўзроўню старшыня праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» Сяргей Румас, расійскую — першы віцэ-прэм’ер Ігар Шувалаў.

Нагадаем, 27 лютага ў Маскве праходзіць 15-е пасяджэнне Рады Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК), у якім бярэ ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з Румасам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?