Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін прапануе перавесці інтэрнаты ў разрад арэнднага жылля. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам у часпрэс-канферэнцыі ва ўрадзе.
«Ва ўрадзе і Адміністрацыі прэзідэнта абмяркоўвалася пытанне аб пераводзе службовага жылля ў разрад арэнднага. Гэты перавод плануецца, але я перавёў бы туды яшчэ і інтэрнаты, тады ў Беларусі будзе прыватнае, дзяржаўнае і арэнднае жыллё», — адзначыў
Анатоль Калінін таксама паведаміў, што цяпер ва ўрадзе разглядаецца пытанне аб тым жыллёвым фондзе, а гэта 15 працэнтаў, у якім доўгі час пражываюць грамадзяне, але гэта жыллё не з’яўляецца іх уласнасцю. Гэтыя кватэры знаходзяцца на балансе мясцовых органаў улады. «Мы таксама плануем гэта жыллё прыраўнаваць да арэнднага», — растлумачыў Анатоль Калінін.