Грамадства1717

Чудзянцоў прабачаецца за хамства, выдаліў акаўнты ў Фэйсбук і Лайвджорнал

Уладзімір Чудзянцоў выдаліў свой акаўнт у Фэйсбуку і выцер усе запісы з Лайвджорнала пасля таго, як у інтэрнэце пракацілася хваля крытыкі. Як высветлілася, Чудзянцоў пачынаў сваю кар'еру журналіста з паклёпніцкіх матэрыялаў на лідараў апазіцыі ў 1990-х. Тады ён быў Уладзімірам Зуевым. Юрый Зісер, уласнік Тут.бая, змясціў заяву Чудзянцова ў сваім Фэйсбуку:

«Такім чынам, прызнаю: спроба заступіцца за Ю.А. [Зісера] у гісторыі з «Хартыяй» прывяла да таго, што я атрымаў у свой ​​адрас цэбры лайна, масу правакацый і капанне ў бруднай бялізне 15-20-гадовай даўніны.

На некаторыя (а менавіта - дзве, Ліпковіча і Наталлі Шарай з «Комсомольской правды», якая публічна абазвала мяне геем) правакацыі не стрымаўся і абмацюкаў іх у лічцы (прашу заўважыць - не публічна, а менавіта ў лічцы).

Вядома, крок быў дурны і неабдуманы, але прашу зразумець мяне правільна: правакавалі і даводзілі мяне да зрыву свядома, мэтанакіравана і не адзін дзень. Той жа Ліпковіч да нашай сутычкі накрапаў пра мне цэлую прасціну гадасцяў у супольнасці by_politics.

Прашу прабачыць мне хамства.

Я пайшоў з facebook. Так і мне будзе лепш (не буду бачыць паскудстваў на свой ​​адрас, дый зрывацца на адказы будзе няма дзе).

З павагай, Уладзімір».

Каментары17

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

З-за чэргаў на мяжы з Польшчай «Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку пасажыраў

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага16

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць