На глейкім дне возера Чэбаркуль пад Чэлябінскам аквалангісты выявілі варонку, якая меркавана з’яўляецца следам метэарыта. Пра гэта «Российской газете» паведамілі ў
Між тым, па здагадках навукоўцаў, у возеры можа знаходзіцца фрагмент масай ад 200 да 500 кілаграмаў.
Нагадаем, найбольшым на сённяшні дзень фрагментам метэарыта з’яўляецца кілаграмовы асколак, знойдзены два дні таму ў Еткульскім раёне Чалябінскай вобласці. Раней навукоўцы выявілі на лёдзе возера Чабаркуль метэарытныя крошкі, якія, верагодна, утварыліся пры ўдары каменнага баліда аб лёд, акрамя таго, спецыялісты з УрФУ ўжо знаходзілі абломкі нябеснага цела велічынёй з дзіцячую далоньку.
Па словах навукоўцаў, вельмі важна сабраць як мага больш рэчывf метэарыта, бо рэчыва ўжо на вачах акісляецца і можа страціць частку сваіх першапачатковых уласцівасцяў.