Выканкам Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту (БФВС) па выніках пасяджэння 27 лютага звольніў расійскага спецыяліста Станіслава Салаўёва з пасады старшага трэнера нацыянальнай зборнай па веласпорце.
Паводле звестак
У выніку дыскусіі выступленне зборнай было прызнана нездавальняючым.Выканкам федэрацыі звярнуўся да кіраўніцтва Мінспорту з хадайніцтвам аб скасаванні кантракта з Салаўёвым. Сёння ж міністр Аляксандр Шамко падпісаў загад аб звальненні Салаўёва С.В. з пасады.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Салаўёў выступаў не больш за тры хвіліны і пакінуў памяшканне, не чакаючы заканчэння пасяджэння.
***
Чэмпіянат свету па велатрэку прайшоў у Мінску з 20 па 24 лютага. Было разыграна 19 камплектаў узнагарод (10 у мужчын і 9 у жанчын). Медалі заваёўвалі спартсмены 21 краіны з 35, якія ўдзельнічалі ў чэмпіянаце. На рахунку беларускіх гоншчыкаў на дамашнім сусветным форуме няма ніводнай узнагароды. Найлепшым вынікам стала сёмае месца ў камандным пераследзе ў жанчын.