Вядомы амерыканскі піяніст Ван Кліберн памёр у сябе дома ў штаце Тэхас.

Кліберн (Харві Левэн Кліберн) памёр ва ўзросце 78 гадоў, ён хварэў на рак косткі.

Міжнародная кар’ера Кліберна пачалася ў 1958 годзе, калі ва ўзросце 23 гадоў ён перамог на конкурсе імя Чайкоўскага ў Маскве.

Пасля яго трыумфальнага вяртання з гастроляў з СССР часопіс Time абвясціў Кліберна «тэхасцам, які заваяваў Расію».

Пасля смерці бацькі ў 1978 годзе музыка спыніў гастраляваць і аднавіў выступы толькі пасля 9-гадовага перапынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?