20 красавіка адбудзецца з’езд Ліберальна-дэмакратычнай партыі, дэлегаты якога вылучаць свайго лідара Сяргея Гайдукевіча прэтэндэнтам у кандыдаты на пасаду прэзідэнта,
паведаміў намеснік старшыні партыі Алег Гайдукевіч 28 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

На яго думку, у прэзідэнцкіх выбарах будуць браць удзел толькі два кандыдаты — Сяргей Гайдукевіч і Аляксандр Лукашэнка. «Мы б хацелі, каб сярод кандыдатаў быў бы яшчэ нехта іншы, але такіх фігур проста няма. Старым апазіцыйным лідарам даўно час сысці з палітыкі, яны і так ужо прайгралі ўсё, што маглі», — сказаў Гайдукевіч-малодшы.

Ён падкрэсліў, што менавіта ЛДП з’яўляецца сапраўднай апазіцыйнай партыяй. «У Беларусі нейкае скажонае паняцце апазіцыі, што гэта дысідэнт, які адседзеў адміністрацыйныя арышты, што яго б’юць дубінкамі.

Насамрэч сапраўдная апазіцыя — гэта мы», — сказаў прадстаўнік партыі.

Гайдукевіч назваў ЛДП адзінай цэнтрысцкай партыяй у краіне. «Палітычнае поле Беларусі раздвоена. З аднаго боку, гэта арганізацыі, якія падтрымліваюць уладу, такія як „Белая Русь“ і БРСМ. З другога — гэта радыкальная празаходняя апазіцыя. У цэнтры нікога, апрача нас, няма», — заявіў ён.

Алег Гайдукевіч паведаміў, што ў яго таксама ёсць прэзідэнцкія амбіцыі. «Алег Сяргеевіч будзе вылучацца ў прэзідэнты, але не ў 2015 годзе. У мяне ёсць прэзідэнцкія амбіцыі, я многага хачу дасягнуць», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?