У сераду прайшла першая гульня 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў.

У матчы, што скончыўся за некалькі хвілін да апоўначы, барысаўскі БАТЭ ўпэўнена перамог у гасьцях ісьляндзкі «Хафнарф’ёрд’юр» – 3:1. Галы на рахунку Платонава, Ліхтаровіча і Блізьнюка.

Матч у адказ пройдзе ў Барысаве 7 жніўня.

Між тым, у пятніцу 3 жніўня датэрмінова пройдзе лёсаваньне 3-га раўнду Лігі чэмпіёнаў. Пераможцу пары «Хафнаф’ёрд'юр» – БАТЭ можа трапіцца, напрыклад, лёнданскі «Арсэнал» ці маскоўскі «Спартак». Гульні 3-га раўнду пройдуць 14-15 і 28-29 жніўня. Пераможца 3-га раўнду трапляе ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, няўдачнік – у Кубак УЭФА.

Сёньня, у чацьвер, будуць згуляныя паўторныя матчы 1-га раўнду Кубку УЭФА. У сталіцы на стадыёне «Дынама» аднайменны клюб згуляе з рыскім «Сконта». Пачатак а 18.30.. У Берасьці мясцовыя дынамаўцы будуць змагацца зь ліепайскім «Мэталюргам». Пачатак матчу а 19.30.

Два тыдні таму абодва матчы беларуска-латвійскага суперніцтва скончыліся зь лікам 1:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?