Адным з першых «лішніх» падарункаў стаў айфон.

Адным з першых «лішніх» падарункаў стаў айфон.

«Лішні» BMW у падарунак.

«Лішні» BMW у падарунак.

На абвестку пра «лішні» фотаапарат Canon 5d Mark 2 клюнулі многія беларусы.

На абвестку пра «лішні» фотаапарат Canon 5d Mark 2 клюнулі многія беларусы.

А потым на жарт пачалі складаць пародыі. «Непатрэбная» электрычка.

А потым на жарт пачалі складаць пародыі. «Непатрэбная» электрычка.

«Лішні» кінапрыз.

«Лішні» кінапрыз.

Карыстальнікі сацыяльных сетак прыдумалі новую забаўку. Схема простая: чалавек піша, што атрымаў у падарунак (як варыянт — набыў) новую рэч. У сувязі з гэтым ён хоча яе падарыць выпадковаму чалавеку. Шчасліўчыкам стане адзін з карыстальнікаў сацсетак, які пераставіць гэты допіс сабе.

Прычыну шчодрасці ўладальнік «лішняй» рэчы тлумачыць тым, што ён «з пагардай ставіцца да сучаснай крэдытна-грашовай сістэмы і наогул не любіць наш памяшаны на грошах свет». Жартаўнікі не абцяжарваюць сябе лішнім клопатам, каб змяніць прычыны сваёй фенаменальнай шчодрасці і хоць неяк падкарэктаваць тэкст.

Тым не менш, новая схема працуе. І прычына тут, пэўна, найперш у «лішніх» падарунках: гэта і фотаапарат Canon 5d Mark 2, які прапануе карыстальнік з Ізраіля і які ўжо «лайкнуў» не адзін беларус, і iPad, і нават «лішні» BMW.

Вельмі хутка новы жарт стаў аб’ектам дасціпных пародый. Хтосьці са словамі «нядаўна ў нас скралі электрычку, а начальнік дэпо прыгнаў новую» прапанаваў «лішні» электрацягнік, іншы жартаўнік трапіў у сітуацыю, калі «лішняй» апынулася пара шкарпэтак. Шчаслівых уладальнікаў таксама чакае «непатрэбная ўжо» нырка, а таксама адна з дзвюх статуэтак «Оскара» — ну і праўда, навошта іх дзве ў адной гаспадарцы?

Што хаваецца за новым вірусным жартам? Выглядае, што гэта найхутчэй спосаб падвысіць папулярнасць сваёй старонкі. Магчыма, зарабіць трошкі на рэкламе. На махлярства гэта мала падобна, бо жартаўнікі не просяць за «лішні» кавалак чэлябінскага метэарыта ні капейкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?