Расійская будаўнічая кампанія «Версо М» шукае для працы ў Беларусі эканаміста па працы і стропальшчыка, якія б валодалі рэдкімі мовамі — турэцкай, узбексай, сербскай. Мы пацікаваліся, навошта.

«Мы замежная кампанія. У нас працуюць туркі, узбекі — з імі трэба размаўляць», — патлумачыў мужчына па-руску з небеларускім акцэнтам.

Ад кандыдата не абавязкова ведаць адразу ўсе мовы. Але заробак прапануецца па першыні невысокі — эканамісту 3 млн рублёў, стропальшчыку — нейкія 2 млн.

Гэта значна менш, чым сярэдні заробак па краіне ў студзені — 4 368 023 рублі. І ў разы менш, чым сярэднія заробкі ў бадаўнічай сферы.

Да кандыдатаў на іншыя вакансіі патрабаванні меншыя, але грошы не большыя.

Кампанія «Версо М» займаецца будаўніцтвам, рэканструкцыяй і рамонтам аб’ектаў капітальнага будаўніцтва.

У беларускай сталіцы, да прыкладу, кампанія, на замову Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі, будуе першую чаргу шматкватэрнага дома з убудаванымі офісамі і падземнай стаянкай каля праспекта Дзяржынскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?