Каля крамы з беларускімі прадуктамі ў Растоўскай вобласці Расіі.
Уласнікі прадуктовай крамы ў расійскім Каменску-Шахцінскім (Растоўская вобласць) выкарыстоўвалі кардонную постаць Аляксандра Лукашэнкі, каб прывабіць пакупнікоў.
Выява ўсталяваная каля ўваходу ў краму. Кардонная копія кіраўніка беларускай дзяржавы трымае узнятым угару вялікі палец. Такім чынам уласнікі крамы падкрэсліваюць якасць беларускіх тавараў, якія ў ім прадаюцца. Пра гэта піша гарадская газета «Пік».
Як адзначае аўтар паведамлення, пакуль невядома, ці апраўдаў Аляксандр Лукашэнка надзеі уладальнікаў кардоннай фігуры, аднак сама ідэя такога ходу ўяўляецца журналісту сумнеўнай.
Пры гэтым выданне асцерагаецца, што ідэю ацэняць іншыя камерсанты. Бо тады колькасць «першых асоб» на вуліцах горада рэзка ўзрасце: да прыкладу, наведнікаў кавярні грузінскай кухні цалкам можа «зазываць» Міхаіл Саакашвілі. А прадаўцы цэнтральнага рынка, іранізуе выданне, будуць проста абавязаныя скінуцца на помнік старшыні КНР Ху Цзіньтао.