У суботу, 2 сакавіка, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць франтальны раздзел, які перамяшчаецца з поўначы Еўропы.

Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі чакаецца кароткачасовы снег, слабая завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны ўмераны, ноччу і раніцай парывісты.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе -3 .. -8°С, на паўднёвым-захадзе -2 .. +2°С, ноччу па поўначы пры праясненнях -9 .. -14°С.

У далейшым тэрыторыя нашай краіны апынецца пад уплывам актыўнага паўночнаатлантычнага цыклону, які перамяшчаецца са Скандынаўскага паўвострава на Смаленскую вобласць Расіі.

У нядзелю, 3 сакавіка, амаль паўсюдна прагназуецца снег, мокры снег, месцамі моцны снег. Асобныя ўчасткі дарог слізкія.

Моцны парывісты вецер падыме завіруха.
Тэмпература паветра: мінімальная ўначы -5 .. -10°С, па ўсходзе -11 .. -15°С, у паўднёва-заходніх раёнах 0 .. -4°С; максімальная днём -3 .. +3°С.

У панядзелак, 4 сакавіка, на большай частцы тэрыторыі захаваецца кароткачасовы снег, завіруха і моцны парывісты вецер. Дарогі будуць слізкімі. Тэмпература паветра: мінімальная ўначы -5 .. -10°С, па поўначы да -14°С, максімальная днём ад 0°С па паўднёвым захадзе да -9°С па паўночным усходзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?