Што ахвотней за ўсё набываюць на выставе «Млын-2013»?
1 сакавіка ў Мінску ў Палацы мастацтваў адчынілася штогадовая выстава-кірмаш аўтарскіх вырабаў «Млын».
Першае, што звяртае ўвагу з першых хвілін знаёмства з экспазіцыямі—вялікая колькасць сувенірных катоў і котак. З воўны, гліны, металу, на кубках і ў выглядзе магніцікаў на лядоўню. «Каты — безумоўны фаварыт выставы!» — патлумачыла адна з удзельніц кірмашу. Яе словы пацвярджаюць дзве жанчыны, якія спазніліся да пляцоўкі дзе прадаваліся аблюбаваныя імі сувеніры з катамі.
Магчыма, такой папулярнасці спрыяе пачатак вясны, а мо і таму, што менавіта 1 сакавіка дзень катоў адзначаецца на міжнародным узроўні.
«Гаспадыні няма? Тады давай гэтую скрыначку хутка сфоткаем — я пасля дома такую самую зраблю!» — «прамысловыя піраты» не дрэмлюць.
Беларускай мовы на выставе бракуе, але яна ёсць. Гаспадар смаргонскай майстроўні «Кветачка» не толькі падпісаў свае сувеніры па-беларуску, але і размаўляе з патэнцыйнымі пакупнікамі на роднай мове.
Выстава будзе працаваць да 3 сакавіка. Падрабязней пра працу «Млына-2013» можна даведацца на сайце выставы.
Каментары