Літаратурную прэмію «Гліняны Вялес», заснаваную Таварыствам вольных літаратараў, сёлета атрымаў Сяргей Рублеўскі за кнігу «Паспець надыхацца». Імя пераможцы абвесціў у эфіры радыё «Рацыя» Алесь Аркуш.

«Гэта нечаканы выбар для большасці, але лаўрэатам стаў Сяргей Рублеўскі. — кажа спадар Аркуш. — Гэта такі досыць вядомы, але недаацэнены празаік з Віцебску. Дык вось кніга „Паспець надыхацца“ — сёмая ў ягонай бібліяграфіі. Мы зараз жывем у час стэрэатыпаў і трэндаў, таму ў шорт- і лонг-лісты прэмій трапляюць раскручаныя імёны, і часам людзі, якія галасуюць, не нават чытаюць гэтыя кнігі. Кнігу ж Рублеўскага можна параўнаць з дзённікавымі запісамі, што надае ёй каштоўнасць і шчырасць. Мяне гэта захапляе».

Шорт-ліст «Глінянага Вялеса» за 2012 год складалі:

1. Эдуард Акулін «Малітва воч» (Мінск: Медысонт, серыя «Кнігарня Пісьменніка»);

2. Леанід Галубовіч «З гэтага свету» (Мінск: Кнігазбор, серыя «Кнігарня Пісьменніка»);

3. Сяргей Рублеўскі «Паспець надыхацца» (Мінск: Медысонт);

4. Юрый Станкевіч «Шал» (Мінск: Галіяфы, серыя «Другі фронт мастацтваў»);

5. Андрэй Федарэнка «Ланцуг» (Мінск: Мастацкая літаратура, серыя «Беларуская проза ХХІ стагоддзя»).

.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?