Каля дзвюх з паловай гадзін былі абясточаныя шэраг будынкаў у Першамайскім раёне Мінска з-за пашкоджання электрычнага кабеля.

Як паведамілі ў сталічных электрасетках, збой у падачы электраэнергіі адбыўся ў дамах па вуліцах Акадэмічнай, Сурганава, а таксама на праспекце Незалежнасці.

Адключэнне святла адбылося каля 12.40, у 15.20 электразабеспячэнне аднавілася.

Што стала прычынай пашкоджання пракладзенага щ зямлі кабеля, энергетыкі не растлумачылі.
Паводле слоў спецыяліста сталічных электрасетак, на гэты момант падача электраэнергіі цалкам адноўлена.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?