Самотна камяням брукоўкі
Сплываючаму ў цемру снегу
Сцяне, шэрай ад нецікавых людзей
Горад спіць без падзей
Арыён завіс над дворыкам
Ды вішняй са шпакоўнямі
Дзівацтвам мастака
На небе поўня
У душы таска
Агонь у вокнах
Няўпэўнасць у сабе
Ды мабільным аператары
Чаканне на званок з кішэні,
Дзе руку грэюць пацеркі
Ды вулканічны каменчык —
Ты не адзін!
Пацярпі
Да вясны — пару гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0