Нарвежка Тура Бергер выйграла гонку пераследу на этапе Кубка свету па біятлоне ў нарвежскім Халменколене (вынік — 32 хвіліны 12,2 секунды).

Другое месца ў Мары Дарын-Абер з Францыі (+31,2), трэцяе месца ў прадстаўніцы Славакіі Анастасіі Кузьміной (+45,1). Дар’я Домрачава (стартавала 2-й) заняла 5-е месца (+2.14,2). У яе было дзевяць штрафных колаў.

У нядзелю пройдзе мас-старт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0