Сэрхіа Рамас прымае віншаванні ад Лукі Модрыча
Мадрыдскі «Рэал» абыграў «Барселону» з лікам 2:1 у матчы26-га тура чэмпіянату Іспаніі па футболе на сваім «Сант’яга Бернабеу».
Лік у матчы адкрыў на
У другім тайме пераможны гол забіў абаронца «мерынгаў» Сэрхіа Рамас, які замкнуў галавой навес Лукі Модрыча з вуглавога.Ужо пасля заканчэння матчу суддзя Мігель Перэс Ласа выдаліў брамніка «Барселоны» Віктара Вальдэса.
Варта адзначыць, што мадрыдскі клуб выйшаў на поле не ў баявым складзе.На лаўцы з пачатку матчу засталіся Крыштыяну Раналду, Месут Азіл, Самі Хедзіра і Гансала Ігуаін, а Анхель Ды Марыя прапусціў матч
Гэта паражэнне стала другім запар для «Барселоны» ў спаборніцтвах з «Рэалам».Чатырма днямі раней каталонскі клуб прайграў мадрыдскаму на сваім полі ў паўфінале Кубка Караля з лікам 1:3.
Нягледзячы на перамогу, у «Рэала» застаюцца толькі тэарэтычныя шанцы абагнаць свайго галоўнага суперніка ў чэмпіянаце Іспаніі [прычым на 2-м месцы між імі ідзе "Атлетыка" -- НН]. Паміж камандамі за 12 тураў да канца 13 балаў.