Двухразовы алімпійскі чэмпіён па барацьбе Армен Назар’ян абвясціў галадоўку ў знак пратэсту супраць рашэння Міжнароднага алімпійскага камітэта выключыць барацьбу з алімпійскай праграмы [з 2020 г.].

«Я выказваю галадоўкай пратэст супраць рэкамендацыі выканкама МАК. Барацьба заўсёды была ў алімпійскай праграме і няправільна яе выключаць», — растлумачыў Назар’ян у заяве, апублікаванай на сайце Федэрацыі спартыўнай барацьбы Расіі.

Паводле яго слоў, да галадоўкі далучыцца і галоўны трэнер зборнай Балгарыі па вольнай барацьбе.

Назар’ян паабяцаў не есці і толькі піць сіроп да 22 сакавіка, калі ў Тбілісі пачнецца чэмпіянат Еўропы па барацьбе.

У 1996 годзе спартсмен заваяваў залаты медаль Алімпійскіх гульняў у Атланце, выступаючы пад сцягам Арменіі.

Пазней ён пераехаў у Балгарыю і цяпер выступае за гэтую краіну. У 2000 годзе ён зноў стаў залатым медалістам Алімпійскіх гульняў.

Акрамя гэтага, ён з’яўляецца трохразовым чэмпіёнам свету і шасціразовым чэмпіёнам Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?