Жмудзіны ў Летуве змагаюцца за права існаваньня жмудзкай нацыянальнасьці.

Віленчук Людвікас Рагаўскас абсардзіў у судзе рашэньне ЗАГСу, які адмовіў прызнаць яго жмудзінам. Дзеячы нядаўна ўзьніклага ў Летуве Жмудзкага руху цьвердзяць, што такая адмова зьяўляецца парушэньнем Канстытуцыі. Яны спасылаюцца на канстытуцыйны запіс аб тым, што кожны чалавек мае права самастойна вызначаць сваю нацыянальнасьць. Неўзабаве ў суд зьвернуцца іншыя летувіскія жмудзіны.

Апошнім часам у Летуве ўзьнікла таварыства пад назваю «Жмудзіны былі, ёсьць і будуць». Мэта новай арганізацыі — абарона правоў гэтай нацыянальнай меншасьці й актыўны ўдзел у палітычным жыцьці краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?