26 гадовы расійскі абаронца Анры Хагуш падпісаў кантракт з жодзінскім«Тарпеда-БелАЗ» , паведамляе афіцыйны сайт клуба.
Нагадаем, Хагуш у Беларусі выступаў за БАТЭ з 2006 па 2009 год. За гэты час ён стаў трохразовым чэмпіёнам Беларусі і згуляў у Лізе чэмпіёнаў.
Пасля гэтага Хагуш перайшоў у казанскі «Рубін» дзе, аднак, не змог замацавацца і быў аддадзены ў арэнду — спачатку ў «Кубань», затым у «Растоў».
Пасля абаронца гуляў за «Спартак» з Нальчыка, а таксама ніжнякамскі «Нафтахімік».
Трэніруе «Тарпеда» Ігар Крывушэнка, пад чыім кіраўніцтвам Хагуш гуляў у БАТЭ у 2006 і 2007 гг.