Ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём, 4 сакавіка, па ўсходзе прагназуецца кароткачасовы снег, месцамі завіруха, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 6–11 метраў у секунду. Ноччу ў многіх раёнах, а днём па ўсходзе парывы ​​ветру ўзмоцняцца да 15–20 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ўначы будзе мінус 3–8 градусаў, па поўначы краіны пры праясненнях — да 13 градусаў марозу.
Дзённая тэмпература складзе мінус 2–7 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах краіны — 1 градус цяпла.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?