Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» падвяла вынікі праведзенага па ўсім свеце марафона па напісанні лістоў салідарнасці вязню сумлення Алесю Бяляцкаму —віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, лідару ліквідаванага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна».
У розных краінах свету было прынята ў агульнай складанасці больш як 104,5 тысячы мер у падтрымку Бяляцкага, паведамляе праваабарончы сайт http://www.spring96.org. Удзельнікі глабальнай кампаніі, якая доўжылася амаль тры месяцы, выказвалі сваю падтрымку ў самай рознай форме.
Напрыклад, у Японіі і Паўднёвай Карэі было зроблена некалькі тысяч ліхтарыкаў.У Люксембургу такія воданепранікальныя ліхтарыкі адправіліся ў плаванне ўніз па рацэ ў цэнтры горада, расказваючы пра палітычных вязняў, у тым ліку пра Алеся Бяляцкага. Школьнікі з Тога напісалі беларускаму праваабаронцу ліст, а ў Парагваі быў арганізаваны велапрабег, удзельнікі якога затым падпісалі петыцыю з патрабаваннем вызваліць Бяляцкага. У Славеніі пра існаванне вязняў сумлення расказвалі вулічныя плакаты. Актывісты Фінляндыі правялі акцыю з запаленымі свечкамі і партрэтамі палітзняволеных.
Суседняя Польшча далучылася да марафона шматлікімі творчымі акцыямі. За суткі ў краіне было арганізавана амаль 40 тысяч мерапрыемстваў у падтрымку беларускага праваабаронцы. Так,
Вялікая колькасць жыхароў краін Еўропы, ад Італіі да Вялікабрытаніі, падпісалі петыцыі за свабоду Алеся Бяляцкага. Адрасантам петыцый і лістоў салідарнасці праваабаронцы раздавалі налепкі з выявай беларускага палітзняволенага.
У спісе краін, дзе прайшоў марафон,— Аўстрыя, Бельгія, Бермудскія астравы, Балгарыя, Канада, Кіпр, Чэхія, Фінляндыя, Гана, Ісландыя, Ірландыя, Італія, Японія, Латвія, Люксембург, Малі, Мальта, Малдова, Манголія, Парагвай, Польшча, Партугалія,
Штогадовы праваабарончы марафон па напісанні лістоў «Міжнароднай амністыі» стартаваў 7 снежня 2012 года, напярэдадні Дня правоў чалавека, і прайшоў па ўсім свеце пад лозунгам «Пішам за правы! Даможамся перамен!». Мэтай акцыі было прыцягненне ўвагі міжнароднай грамадскасці да лёсу праваабаронцаў, якіх пераследуюць улады ў розных краінах свету.