Ужо цяпер колькасць уцекачоў і мігрантаў з Балгарыі і Румыніі дасягнула ў Нямеччыне 180 тысяч чалавек. Далейшае іх павелічэнне нанясе шкоду нямецкай сацыяльнай сістэме. На наступным тыдні пытанне аб далучэнні гэтых дзяржаў да бязвізавай шэнгенскай зоны плануюць разгледзіць на паседжанні Рады Еўрасаюза на ўзроўні кіраўнікоў унутрыпалітычных ведамстваў. Пры галасаванні Нямеччына гатовая накласці сваё вета.

Як заявіў у інтэрв’ю Spiegel міністр унутраных справаў ФРГ Ханс-Петэр Фрыдрых, Сафія і Бухарэст могуць увайсці ў Шэнген, але толькі тады, калі выканаюць усе ўмовы. На сёння гэтага не адбылося. У першую чаргу гэта тычыцца барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і бяспекі межаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?