Каханне і сэксТыповыя памылкі мужчын у адносінах з жанчынамі
Часта можна сустрэць упэўненага, прывабнага, разумнага мужчыну, у якога ёсць усё, што жадае бачыць жанчына. Але, тым не менш, калі справа тычыцца жанчын, у іх нічога не атрымоўваецца. Часам мужчыны проста не могуць зразумець, чаго ад іх чакаюць, і робяць грубыя памылкі. Нягледзячы на тое, што намеры ў іх самыя лепшыя, такія ўчынкі могуць сапсаваць вашы адносіны на ўсё жыццё. Ёсць пяць тыповых памылак, якія жанчыны не даруюць і ў выніку паставяць крыж на адносінах. Гэта калі мужчыны: 1. З першых сустрэч праяўляюць пачуццё ўласніка. Здараецца, што падчас таго, як мужчына сядзіць дома і глядзіць тэлевізар, яго новая сяброўка сядзіць у кафэ разам з Калі даць жанчыне пэўную свабоду, ёй самой захочацца праводзіць больш часу з мужчынам. 2. Расказваюць пра сваіх былых сябровак. Жанчын не цікавіць канкурэнцыя. Дапамагчы мужчыну забыць яго былую, і, у выніку, аказацца лепш за яе — гэта не тое, чым жанчына хоча займацца. Калі, напрыклад, хлопец распісвае сваю ранейшую дзяўчыну як саму дасканаласць, новая сяброўка хутка збяжыць. Жанчынам не падабаецца, калі іх параўноўваюць з іншымі. У дадатак, ім вельмі хутка надакучыць мужчына, які сумуе па сваёй былой сяброўцы. Калі ранейшыя адносіны не забытыя, лепш пайсці ў спартзалу, а не пачынаць новыя і выліваць сваё гора жанчыне. 3. Спадзяюцца на жаночае ўсёдараванне. Калі вы некалі моцна пакрыўдзілі жанчыну, досыць наіўна меркаваць, што яна вам некалі гэта даруе, хаця выгляду можа і не падаць. А калі дараваць вам даводзіцца ўвесь час, у адзін «цудоўны дзень», зусім нечакана, вы можаце прыйсці дадому і пабачыць на парозе сабраны чамадан. Альбо ваш, альбо яе. Здрады таксама не даруюцца. 4. Не раздзяляюць пачуццяў. Вельмі важна для адносін, каб мужчыны раздзялялі пачуцці сваіх каханых. Прычым як для рамантычных, так і для платанічных. Жанчыны хочуць, каб іх разумелі і ўхвалялі іх пачуцці. 5. Хаваюць свае пачуцці. Многія робяць гэта, каб не падацца мяккім і слабым. Але не дзяліцца сваімі эмоцыямі з блізкім — памылка, прычым істотная. Гэта таксама перашкода для развіцця адносін. Канешне, мужчыны могуць не звяртаць увагу на ўсё вышэйсказанае і тлумачыць, што яны хочуць заставацца самімі сабой. Але калі адносіны не ладзяцца даўно, то ім варта задумацца. Памылкі трэба прызнаваць і ліквідоўваць. Таццяна Жданава, псіхолаг Маладзечанскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
падпіска на каментары
каментары праз RSS
8
каментароў
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Filifionka напiсаў(ла) 4 сакавiка 2013 у 15:29
Максим Дизайнер напiсаў(ла) 4 сакавiка 2013 у 15:29
svayak напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 21:47
alen delon напiсаў(ла) 13 сакавiка 2013 у 1:02
Марыся напiсаў(ла) 14 сакавiка 2013 у 0:26
Максим Дизайнер 2 Марыся напiсаў(ла) 15 сакавiка 2013 у 16:26
Valsbaston напiсаў(ла) 5 красавiка 2013 у 20:54
Марго напiсаў(ла) 8 красавiка 2013 у 23:36
падпіска на каментары
каментары праз RSS
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Апошнія ў рубрыцы
|
|
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН» Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva |
|
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
|