Пошта РэдакцыіЛіст з Гоа да любімых і не вельмі суайчыннікаўВоляю лёсу ўжо каторы год запар зіму я баўлю ў Індыі, большую частку, на жаль, у Гоа. Вось ужо і дадому праз месяц збіраюся, а пакуль еду ў Гімалаі, у Сікім — глядзець на чырвоных пандаў. Мне 33 гады. Я не жанаты, у мяне няма дзяцей і пастаяннага даходу. У мяне вышэйшая адукацыя, я падарожнічаю і ў цэлым не дурны малады чалавек. Беларусь як тэрыторыю я люблю. Як краіну — не. Раней, знаходзячыся тут, я наогул не чытаў навінаў, не заходзіў у фрэндстужку фэйсбука, толькі зрэдку посціў туды фота. Сёлета я не тое каб не стрымаўся, а хутчэй пусціў гэта на самацёк. Наогул без эмоцый. Ляніва рэзаў фруктовыя салаты, смажыў крэветкі і рыбу. Сёння чытаю — купюры 10 і 20 руб. адмянілі. У гэтым рашэнні я цалкам згодны з нашым глыбокапаважаным і прафесійным урадам, кіраўніцамі Нацбанка, ЦВК і ўсімі іншымі паважанымі кіраўнікамі дзяржаўнай інфраструктуры. З аднаго боку, мне ўсё роўна. На пазалеташнюю дэвальвацыю мне таксама было ўсё роўна. Я не страціў ніводнага даляра, наадварот, у тыя гарачыя летнія дні зарабіў некалькі тысяч, наогул нічога не робячы, проста маючы інфармацыю і нейкае кола знаёмых. Не адчуваю ніякага гонару — я толькі міжвольны саўдзельнік нашай беларускай рэчаіснасці. Дарэчы, гэтыя грошы склалі мне ўвесь бюджэт маёй зімовай паездкі 2011/2012 г. З другога боку, неяк не ўсё адно. Я не актыўны ўдзельнік паходаў на вуліцы, хоць у 2006 адстаяў усю ноч. Трапіў я туды досыць дзіўна: ДАІ не прапусціла мяне ўверх ад цырка, паварочваючы на Купалы, я заўважыў людзей з трыножкамі ад камер і проста заехаў у глыб квартала. У кішэні было чырвонае свежае паўсапраўднае пасведчанне з надпісам «Press», выдадзенае Міжнароднай асацыяцыяй журналістаў. Дзякуючы яму я і прайшоў праз кардон ля «Цэнтральнага». Я сноўдаўся паміж журналістамі, прасіў іх не звальваць, маўляў, толькі дзякуючы ім нікога не чапаюць. Я чакаў раніцы, світання, першага транспарту на дарогах. Я чамусьці думаў, што першыя пасажыры выйдуць з аўтобусаў і далучацца да кальца людзей. Я думаў, што аўтамабілісты спыняцца і выйдуць з машын. Больш нічога рабіць не трэ' было б. Ніякая армія не змяла б стыхійнага, выпадковага, неарганізаванага натоўпу людзей, якія адчулі б сябе ў бяспецы, менавіта дзякуючы стыхійнасці, пачуццю натоўпу. Які ж я быў дурны. А мне ж было ўжо 26. Аўтамабілісты вітальна сігналілі, але ехалі па сваіх офісах. А Я не скарджуся, што вы. У мяне больш паўнавартаснае жыццё, чым у многіх маіх суграмадзян. Падарожнічаю як мага часцей. У мяне прыгожая машына, ёсць кватэра. Люблю абдымацца з дзяўчатамі. Мой самы радасны набытак — джынсы за дваццатку з распродажу. Не разумею, як людзі з даходам, меншым за 2–3 тысячы ў месяц, купляюць сабе боты за 400 даляраў і машыны за страшныя дзясяткі тысяч даляраў. Але, мабыць, менавіта той раніцай я расчараваўся, ці што. У нас. Чытач можа сказаць мне некалькі непрыемных словаў і нават Я толькі што зачытаў гэты тэкст двум сваім сябрам, такім жа раздзяўбаям, як і я. Стыль ім спадабаўся, але сказалі, што пантуюся. Не хацелася б. Проста паспрабаваў даць пра сябе больш інфармацыі.
Гэта без уліку няспыннай інфляцыі. І хай тыя, хто цяпер займаецца пытаннямі ўнутранай і замежнай палітыкі, клапоцяцца пра эканамічны росквіт — *самацэнзура*. Мабыць, адзінае, што адарве беларуса ад сваіх справаў, — гэта бензін па 2 даляры за літр і камуналка 200 даляраў за двухпакаёвую кватэру. Калі гэта выратуе нацыю — я гатовы.
падпіска на каментары
каментары праз RSS
18
каментароў
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Беларус напiсаў(ла) 4 сакавiка 2013 у 23:54
me напiсаў(ла) 5 сакавiка 2013 у 0:00
Міхал Агінскі напiсаў(ла) 5 сакавiка 2013 у 0:01
аа напiсаў(ла) 5 сакавiка 2013 у 0:17
Ліхтар напiсаў(ла) 5 сакавiка 2013 у 0:45
Яптро Лармекаў напiсаў(ла) 5 сакавiка 2013 у 0:51
Alex напiсаў(ла) 5 сакавiка 2013 у 2:26
Jahor напiсаў(ла) 5 сакавiка 2013 у 3:16
zhd напiсаў(ла) 5 сакавiка 2013 у 11:16
Максим Дизайнер напiсаў(ла) 5 сакавiка 2013 у 11:51
бобо напiсаў(ла) 5 сакавiка 2013 у 11:57
Zmicier напiсаў(ла) 5 сакавiка 2013 у 12:53
symona напiсаў(ла) 5 сакавiка 2013 у 16:18
UÇK напiсаў(ла) 6 сакавiка 2013 у 13:09
Alies' напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 0:41
раніца-раніца напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 4:54
гарадзенец напiсаў(ла) 7 сакавiка 2013 у 18:51
Невядомы напiсаў(ла) 13 чэрвеня 2013 у 10:44
падпіска на каментары
каментары праз RSS
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Апошнія ў рубрыцы
|
ГалоўнаеДашлі сваю навінуСамае чытанаеСамае лайканаеАбмеркаванні
(4) Віктар Карне... напiсаў(ла)
Можна жыць у 21 стагодззі, але пры гэтым зусім не...
20 чэрвеня 2013 у 13:51 Лукашэнка: Усе мы адносімся да вялікай рускай культуры і рускай цывілізацыі
(18) rupar_epohi напiсаў(ла)
Фіговы сайцік зроблены фіговай студыяй па замове фіговай улады) Магло...
20 чэрвеня 2013 у 13:50 Запушчаны афіцыйны сайт чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску, беларускай мовы няма
(14) Яптро Лармекаў напiсаў(ла)
Дарэчы, гэта http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=uen4aMsT-zc - КДБшны відэамантаж???
Чакаю новы аб'ёмны артыкул на...
20 чэрвеня 2013 у 13:45 Скандынаўскія «жахі» АнекдотыТэхналогііСпортАдукацыяЗдароўеКарысная інфаНадвор'еНерухомасцьЭканомікаФінансыАўтоКрыміналЗдарэнніУсяго патрохуАдпачынакЕжаГісторыяНа старонках «НН» 10 і 100 гадоў тамуАрхітэктураМоваРэлігіяЛітаратураКіноНавукаПрыватныя абвесткіПадзякіАфіша МінскАфіша БеларусьЗ Масквы. Блог Алеся Чайчыца |
Памёр даследчык беларуска-нямецкіх сувязяў, літаратуразнаўца Уладзімір Сакалоўскі
Энергабяспека вачыма дзяцей па-беларуску — фотафакт
Спалоханы злодзей здаўся паліцыі, пабачыўшы ва «ўскрытым» доме труп
Геракл і іншыя хіпстары Старажытнай Грэцыі — фота
Беларусбанк спыняе аперацыі з дарожнымі чэкамі American Express
Запушчаны афіцыйны сайт чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску, беларускай мовы няма
Huawei прэзентавала самы тонкі смартфон у свеце
Памёр акцёр Дж. Гандальфіні — выканаўца галоўнай ролі ў «Клане Сапрана»
|
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН» Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva |
|
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
|