Упраўленне Следчага камітэта па Мінску праводзіць праверку па факце пашкоджання ў выніку пажару трох аўтапаяздоў у сталіцы і гібелі чалавека.
Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў.
Паводле інфармацыі МНС, ноччу 4 сакавіка на аўтастаянцы тэрыторыі мытнага тэрмінала ў Мінску на вуліцы Прамысловай здарылася ўзгаранне кабіны, маторнага адсека, тэнта грузавога аўтамабіля «Івека».
У выніку пажару пашкоджана лакафарбавае пакрыццё кабіны грузавога аўтамабіля «ДАФ», які стаіць побач, і пакрыццё кабіны і тэнт паўпрычэпа суседняга грузавога аўтамабіля «МАЗ». У кабіне грузавіка, які загарэўся, ратавальнікі знайшлі загінулага. Яго асоба ўстанаўліваецца.

На сайце МНС таксама паведамляецца, што 3 сакавіка ў 8.16 па лініі 101 паступіла паведамленне аб узгаранні грузавога аўтамабіля ў вёсцы Лугавая Слабада Мінскага раёна. Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў ратавальнікаў было ўстаноўлена, што гараць два грузавікі на адкрытай пляцоўцы Мінскай агародніннай фабрыкі. У выніку выгаралі кабіны лесавоза «Сканія» і бартавога «МАЗа». Прычына пажару, як мяркуецца, — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі аўтамабіля «Сканія»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?