Найбольш верагоднай прычынай выбуху 23 лютага ў доме №85 па вуліцы Пляханава ў Мінску следчыя лічаць узгаранне газа-паветранай сумесі вялікай канцэнтрацыі, якая ўтварылася ў выніку змешвання бытавога газу метану з паветрам у жылых памяшканнях.Аб гэтым паведамілі ва Упраўленні Следчага камітэта Беларусі па Мiнску.
Следча-экспертных шляхам устаноўлена, што ў пацярпелых кватэрах адсутнічаюць сляды выбуховых рэчываў і абсталявання, які працуе ад пераносных газавых балонаў.
У пацярпелым пад'ездзе праведзены тэставыя выпрабаванні ўсяго абсталявання, што пастаўляе газ у кватэры.
Спецыяльная камісія вывучае вынікі даследаванняў з мэтай вызначыць, ці мела месца несанкцыянаваная ўцечка газу і, калі яна была, то ці магла канцэнтрацыя сумесі дасягнуць крытычнай, здольнай выклікаць узгаранне. Прызначаныя дадатковыя экспертызы.